Районные новости: Две выпускницы пополнят “золотой фонд” Шумилинщины в этом году и шумилинский рок в Питере

Актуалии Новости

Веды вышэйшай пробы
Не пераводзяцца залатыя медалі на Шуміліншчыне. І гэта радуе, гэта пацвярджае плённасць працы настаўнікаў, бацькоў і, безумоўна, саміх дзяцей. Вось і сёлета наш раён запіша ў «залаты фонд» дзвюх выпускніц – Вольгу Матэленак з Амброса-віцкай школы і Марыю Пяшко  з  раённай гімназіі.
Малайцы, дзяўчаты! Удачы вам і здзяйснення мар!
Алена КАРПУШЭНКА.

“Прарыў-2011”
Шумілінскі рок-гурт “Эксперымент-12”  прайшоў адбор на фінальную частку фестывалю  “Прарыў” пецярбургскага рок-клуба. Прычым, з Беларусі гэта адзіная каманда, якая змагла прабіцца ў фінал прэстыжнага рокавага фэсту. Фестываль пройдзе 12 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу. Раней на “Прарыве” выступалі такія вядомыя рок-гурты, як “ДДТ”, “Аліса”, “Пікнік”, “Король и Шут”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №43 ад 10.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *