Районный отдел МЧС проводит ежедневные рейды по выявлению весенних палов

Безопасность Экология

Трагедыю лепш папярэдзіць

Вясна ўступіла ў свае правы. Здавалася б, радасці колькі! Толькі вось з ажыўленнем прыроды абвастраецца праблема веснавых палаў. “Дбайныя” гаспадары замест таго, каб прыбраць мінулагоднюю расліннасць, проста выпальваюць яе. Яны не задумваюцца пра  тое,  што агонь можа перакінуцца на блізляжачыя дамы і гаспадарчыя пабудовы…
Дарэчы, гэтыя дзеянні трапляюць пад катэгорыю адміністрацыйных правапарушэнняў: згодна з арт. 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконнае выпальванне сухой расліннасці караецца штрафам ад 10 да 40 базавых велічынь.
“Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях  ініцыяваў правядзенне комплексу мерапрыемстваў па прафілактыцы і папярэджанні веснавых палаў, – расказвае першы намеснік начальніка РАНС Рыгор Жук. – Разам з прадстаўнікамі РАУС, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, лясгасу праводзяцца рэйды з мэтай выяўлення фактаў парушэнняў пажарнай бяспекі і парушальнікаў”.
На мінулым тыдні рэйдавыя групы наведалі ўсе населеныя пункты раёна. У першую чаргу стаўка  рабілася на прафілактычныя гутаркі. “Важна, каб людзі ўсвядомілі, што папярэдзіць трагедыю прасцей, чым змагацца з наступствамі пажараў”, – падсумаваў Рыгор Леанідавіч.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №27 ад 04.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *