Возможно ли победить борщевик? Уже есть жертвы

Актуалии Безопасность Здоровье

Зялёны агрэсар
Гэтая высокая расліна з шырокімі кветкамі-парасонамі толькі на першы погляд здаецца бяскрыўднай. На самой справе баршчэўнік вельмі небяспечны. Калі сок яго трапіць на скуру – апячэшся.
Як сцвярджаюць “ахвяры” баршчэўніку, боль пры апёках вельмі моцны. Выпадкі апёкаў ёсць і ў нашым раёне. У аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі райбальніцы звярнуліся бацькі 12-гадовага хлопчыка, які “замахнуўся” на баршчэўнік. Хлопчыку была аказана медыцынская дапамога.
У нашым раёне баршчэўнік можна сустрэць у Сіроцінскім (на мяжы з Віцебскім раёнам) сельсавеце, бы няпрошаны госць, з’явіўся ён і на пашах, ля канаў і агародаў у Лаўжанскім і Светласельскім сельсаветах, таму многіх жыхароў нашага раёна хвалюе пытанне: як вывесці гэту расліну?
“Асноўны спосаб барацьбы — механічны – выкопванне ці падразанне рыдлёўкай (на глыбіні не менш як 10 см) каранёў баршчэўніку і іх знішчэнне. З хімічных спосабаў самым распаўсюджаным з’яўляецца прымяненне такіх гербіцыдаў, як “раундап”, “шквал”, “ураган”, “тарнада” і іншых, – кажа намеснік начальніка раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін В. І. Бахір. – Калі не зрабілі гэтага вясной, не трэба забываць, што баршчэўнік размнажаецца насеннем. Таму варта зрэзаць секатарам парасоны-суквецці ці абарваць іх у гумавых пальчатках.”.
Зямлю, дзе расце баршчэўнік, нельга выкарыстоўваць для газонаў і клумбаў, бо разам з глебай на новае месца пераселіцца і насенне баршчэўніку. Расліна вельмі пладавітая: яна здольная пакінуць пасля цвіцення да 15-20 тысяч штук насення.
Дарэчы, як нам патлумачыў галоўны аграном раёна В. У. Коваль, у 70-я гады выкарыстоўвалі баршчэўнік разам з іншай травой для сіласу. Але такі корм небяспечны для страўніка жывёлы. Таму баршчэўнік варта знішчаць.

Автор Людмила ЗУЙКОВА.
Опубликовано в №57 от 27.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *