В Шумилино провели соревнования бабушек и внуков

Общество Семья

Спаборнічалі бабулі з унукамі

У СШ № 1 г. п. Шуміліна на вясенніх канікулах спаборнічалі бабулі з унукамі. Арганізатарам конкурсу выступіла група “Здароўе” клуба “Ветэран” РЦК на чале з яе кіраўніком Г. М. Аляксеевай. Як адзначыла Галіна Мікалаеўна, удзельнікі клуба штогод праводзяць мерапрыемствы з моладдзю. А вось у СШ № 1 яны завіталі ўпершыню.
У спартыўных спаборніцтвах пад назвай “Планета здароўя” бралі ўдзел тры каманды пяцікласнікаў і каманда ветэранаў працы. У спартыўнай зале школы падчас мерапрыемства было весела, чуліся смех і жарты. Гледачы актыўна падтрымлівалі сваіх братоў, сясцёр ці бабуль. Дзеці з задавальненнем бралі ўдзел у розных конкурсах, вельмі стараліся паказаць, якія яны спрытныя і хуткія, пры гэтым хітравата паглядвалі на каманду дарослых: а як жа яна справіцца з заданнем? А бабулі ў некаторых заданнях далі фору ўнукам. Аказваецца, удзельнікі групы “Здароўе” спартыўныя і падцягнутыя, ім было чым здзівіць дзяцей:  некаторыя з лёгкасцю садзіліся на шпагат. Увогуле ўдзельнікі клуба “Ветэран” паказалі школьнікам прыклад стараннасці, аптымізму, сілы волі і смеласці, вучылі  перамагаць нерашучасць і сумненні.
Напрыканцы спаборніцтваў каманды дарослых і дзяцей абмяняліся сувенірамі. Было бачна, што ва ўсіх добры настрой. Радаваліся не столькі перамозе, колькі радасці сустрэчы. Першае і трэцяе месцы ў конкурсе занялі  каманды пяцікласнікаў –  “Цунамі” і “Летуценнікі”. Другое месца – у каманды бабуль “Аптыміст”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №27 ад 04.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *