“Мы – за здаровы лад жыцця”
Каля ста аматараў актыўнага адпачынку і цвярозага ладу жыцця адзначылі Дзень цвярозасці масавым забегам “Мы – за здаровы лад жыцця”, які прайшоў па цэнтральных вуліцах Шуміліна. У забегу бралі ўдзел каманды з арганізацый і прадпрыемстваў раёна, актывісты раённай арганізацыі “Белая Русь” і проста жадаючыя.
Лепшыя вынікі паказалі Яўген Асташонак (Башнёўская школа), Вячаслаў Жыгуноў (аграгарадок Мікіціха), Віктар Гарошкін (СШ №2), Наталля Іванова (ФАЦ), Анжэла Каросцік (д/с №1) і Дар’я Сцяпанава (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама). Намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава ўручыла прызёрам і пераможцам дыпломы і памятныя падарункі.
Увечары ў населеных пунктах раёна прайшло 14 спартыўных мерапрыемстваў, у якіх бралі ўдзел амаль 300 чалавек.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №25 ад 28.03.2017 г.