26 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Актуалии Общество Экономика

26 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Паважаныя работнікі і ветэраны жыллёва-камунальнай гаспадаркі
і бытавога абслугоўвання насельніцтва!
Шчыра і сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!
Кожны з вас працуе ў галіне, ад стану якой залежыць дабрабыт, камфорт, якасць жыцця і добры настрой усіх жыхароў Шумілінскага раёна. Напэўна, няма чалавека, які б не меў патрэбу ў вашых сучасных, кваліфікаваных і якасных паслугах. Укараняючы новыя падыходы, асвойваючы сучасныя тэхналогіі і павышаючы свой прафесіяналізм, вы, несумненна, прыўносіце ў наша паўсядзённае жыццё ўпэўненасць і стабільнасць.
Няхай ваша штодзённая добрасумленная праца знаходзіць удзячныя водгукі сярод землякоў!
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, міру, дабра і  святочнага настрою.
Раённы выканаўчы камітэт.                                Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №24 ад 24.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *