Асцерагайцеся птушынага грыпу!
У сувязі з надыходам масавай міграцыі пералётнай птушкі і пагаршэннем эпізаатычнай сітуацыі па птушынаму грыпу сумежных з Рэспублікай Беларусь дзяржаў, дзяржветслужба інфармуе насельніцтва раёна:
– не набывайце птушку і птушыныя прадукты (яйка, мяса, пух і г. д.) у месцах несанкцыянаванага гандлю;
– на вадаёмах і ў месцах адпачынку пералётнай птушкі пазбягайце з ёй кантакту, не кранайце яе рукамі, не карміце з рук;
– у выпадку выяўлення паўшай птушкі (дзікай і дамашняй) ні ў якім разе не чапайце яе, не дапускайце да яе дамашнюю жывёлу і адразу паведаміце ветэрынарным спецыялістам раёна.
Дамашнюю птушку ўтрымлівайце толькі на падворку, не дапускайце свабоднага выгулу яе на вуліцы, на вадаёмах і ў іншых месцах, дзе можа быць кантакт з дзікай птушкай і яе выдаленнем.
Памятайце, птушыны грып – інфекцыйнае захворванне, якое выклікаецца вірусам, што паражае ўсе віды птушак і можа інфіцыраваць людзей і жывёлу.
Іван ГАЛУЗА, галоўны ветурач раёна.
Надрукавана ў №24 ад 24.03.2017 г.