Спаборніцтвы + працоўны дэсант
У пятніцу ў Лескавічах узяў старт раённы турзлёт моладзі, у якім прынялі ўдзел 9 каманд з арганізацый і прадпрыемстваў раёна (“Райаграсэрвіс”, “Сіроцінскі”, “Лаўжанскае”, Обальскі керамічны завод, раённы аддзел адукацыі, райспажыўтаварыства, ПМК-70, лясгас і раён электрычных сетак).
Турысты не толькі вялі барацьбу ў розных турнірах і спаборніцтвах, а і правялі працоўны дэсант па добраўпарадкаванні Лескавіч.
Тры дні рамантыкі, бадзёрасці духу, сяброўства – менавіта так можна сказаць пра сёлетні турзлёт, на якім агульную перамогу святкавала каманда раённага аддзела адукацыі. На другім месцы – турысты раёна электрычных сетак, на трэцім – ПМК-70.
А ўчора эстафету ў моладзі прынялі вучні школ раёна, якія сабраліся на свой турзлёт.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №42 ад 7.06.2011 г.