Шумилино пытается избавиться от огородов возле многоэтажек

Общество Экономика

Ля  шматпавярховак  агародаў  не  будзе

Не за гарамі час веснавой сяўбы. Многія гаспадары загадзя рыхтуюцца да гэтага адказнага перыяду: абгароджваюць участкі, возяць на іх гной. Прычым, гаворка ідзе не толькі пра прыватныя агароды ля дома ці выдзеленыя ў часовае карыстанне згодна з рашэннем раённага, сельскіх выканаўчых камітэтаў, але і пра так званыя незаконныя ўчасткі. Маюцца на ўвазе агароды на прыдамавой тэрыторыі шматпавярховых дамоў у райцэнтры.
Згодна з Жыллёвым кодэксам  прыдамавая тэрыторыя – гэта частка агульнай маёмасці шматпавярховага домабудаўніцтва, якое складаецца з зямельнага ўчастка пад будынкам, зялёных насаджэнняў, дапаможных пабудоў (падстанцый, дзіцячых пляцовак і інш.).  Асноўнае прызначэнне гэтай зямлі – эксплуатацыя і абслугоўванне жылых памяшканняў, расказаў начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела УП ЖКГ  Ю. М. Міцькін.  І да любой шматпавярхоўкі павінен быць добры доступ для камунальнікаў. Скажам, для таго, каб памяняць цеплатрасу ці адрамантаваць водаправодныя трубы. Ля некаторых дамоў райцэнтра такога свабоднага доступу няма – перашкаджаюць агароды. Тым не менш, работнікі камунгасу сёлета плануюць перакладваць цеплатрасу ад завулка Механічнага да дома № 5 па вуліцы Дубасарскага, па вуліцах Суворава і 70 год БССР. А ў доме № 2 па вуліцы Шумілінскай будуць рамантаваць швы і замазваць трэшчыны.
“Выкарыстанне зямельнага ўчастка для агародніцтва без рашэння раённага, сельскіх выканаўчых камітэтаў, размяшчэнне на землях агульнага карыстання часовай пабудовы, складзіраванне пяску, дроў, будаўнічых матэрыялаў і г. д. з’яўляюцца самавольным заняццем зямельнага ўчастка, – заўважыла начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама З. Ф. Алюліна. – За такое парушэнне згодна з арт. 23.41 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях пагражае штраф у памеры ад 10 да 30 БВ на фізічную асобу, ад 20 да 100 БВ на індывідуальнага прадпрымальніка, ад 50 да 300 БВ – на юрыдычную асобу. Каб не даводзіць да канфліктных сітуацый і не прымушаць камунальнікаў знішчаць усходы  гародніны, яе не варта саджаць ля шматпавярховых дамоў”. Перш за ўсё гаворка ідзе пра агароды ля дома № 2 па вуліцы Шумілінскай, ля дамоў па вул.  Юбілейнай, якія ідуць уздоўж аўтатрасы Р-20 (ад дома № 25 да магазіна “Юбілейны”) і ля некаторых іншых шматпавярховак. Прычым, нельга не толькі самавольна займаць зямлю пад агародніцтва, але і саджаць там дрэвы і кусты без узгаднення з аддзелам архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №23 ад 21.03.2017 г.



1 комментарий по теме “Шумилино пытается избавиться от огородов возле многоэтажек

  1. может и нельзя около многоэтажек садить огороды. Согласна. Но УП ЖКХ прежде чем уничтожать. может наведете порядок около них, а так все лето стоит бурьян в человеческий рост. По Юбилейной вдоль забора где бабушки посадили цветы приятно пройти, а где трава? Заборы вкривь и вкось. Тротуарные дорожки разваливаются ,а вырытые канавы вообще никто не смотрит. Пройдите вдоль трассы около стены. бордюры валяются. Правильно это же с дороги не видно.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *