Рэалізуеце кацянят, займаецеся рэпетытарствам? Плаціце адзіны падатак

Общество Экономика

Рэалізуеце кацянят, займаецеся рэпетытарствам? Плаціце адзіны падатак

Згодна з арт. 295 Агульнай часткі Падатковага Кодэкса грамадзяне пры выкананні пэўных відаў паслуг, работ абавязаны плаціць адзіны падатак.
Пашыраны пералік відаў дзейнасці, пры якіх грамадзяне могуць ажыццяўляць дзейнасць без рэгістрацыі ў якасці ІП, але з выплатай адзінага падатку: рэалізоўваць на гандлёвых месцах на рынках творы жывапісу, графікі, вырабаў народных промыслаў, створаных гэтымі фізічнымі асобамі, прадукцыю кветкаводства, дэкаратыўных раслін, іх насення, жывёлы.
Нагадаем, што да відаў дзейнасці, па якіх робіцца выплата адзінага падатку на заяўленчым прынцыпе, адносяцца такія віды дзейнасці, як: чыстка і ўборка памяшканняў, рэпетытарства, паслугі па ўтрыманні і дрэсіроўцы жывёлы, рамонт трыкатажных і швейных вырабаў, рэалізацыя дамашняй жывёлы і г. д. Нагадваем, што грамадзяне ў выпадку апрацоўкі агародаў, аказання паслуг па здрабненні зерня, выпасу жывёлы таксама абавязаны плаціць збор.
Фізічныя асобы да пачатку ажыццяўлення ў падатковым перыядзе дзейнасці (месяцы ажыццяўлення) падаюць у падатковы орган па месцы жыхарства пісьмовае паведамленне з указаннем відаў дзейнасці, якія яны маюць на мэце ажыццяўляць, відаў тавараў, а таксама перыяду і месца ажыццяўлення дзейнасці.
За аказанне паслуг на тэрыторыі Шумілінскага раёна на 2017 год устаноўлены наступныя стаўкі адзінага падатку ў месяц: чыстка і ўборка памяшканняў – 44 руб., рэпетытарства – 27 руб., фотаздымка – 61 руб., рэалізацыя кацянят і шчанюкоў пры ўмове ўтрымання дамашняй жывёлы (кошкі, сабакі) – 51 руб., апрацоўка агародаў – 14 руб. і г. д.
Пры незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці альбо ажыццяўленні відаў дзейнасці, якія не патрабуюць праходжання працэдуры рэгістрацыі ў якасці ІП без выплаты падатку, прадугледжана прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем адміністрацыйнага штрафу.
Кансультацыю па пытанні выплаты адзінага падатку фізічнымі асобамі можна атрымаць у падатковай інспекцыі па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 14 ці па тэл. 4-23-71.
Святлана ЦІМАШЭНКА, начальнік аддзела кантролю за фізічнымі асобамі ІМПЗ РБ па Шумілінскім раёне.
Надрукавана ў №23 ад 21.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *