Юлия Уласевич: как усыновить ребёнка?

Общество Семья

Усынаўленне як форма сямейнага ўладкавання

“Дзяржаўныя” дзеці, ці папросту – нічые. Яны забяспечаны ежай, дахам над галавой, цацкамі, аднак у іх няма абароны, пяшчоты і проста шчасця, якое дае сям’я. Галоўным жаданнем “нічыйнага” дзіцяці з’яўляецца жаданне жыць у сям’і.
У нашай краіне прыярытэтнай формай сямейнага ўладкавання з’яўляецца ўсынаўленне. Усынаўленне – заснаваны на судовым рашэнні юрыдычны акт, калі паміж усынавіцелем і ўсыноўленым узнікаюць такія ж правы і абавязкі, як паміж бацькамі і дзецьмі. Усынавіць дзіцяці, значыць, прыняць яго ў сваю сям’ю, даць яму сваё прозвішча, імя па бацьку, лічыць яго сваім родным дзіцём.
Стаць законным бацькам дзіцяці могуць шлюбныя пары, а таксама адзінокія жанчыны і мужчыны, стан здароўя і стабільны матэрыяльны дабрабыт якіх, дае ім магчымасць быць усынавіцелямі.
Усынавіць можна любое  дзіця, чые бацькі (адзін з бацькоў) памерлі; пазбаўлены бацькоўскіх правоў; далі згоду на ўсынаўленне дзіцяці; прызнаны ў судовым парадку недзеяздольнымі, без вестак прапаўшымі ці памерлымі; невядомымі.
Звесткі пра дзяцей, якія належаць усынаўленню, ёсць у Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама на інтэрнэт-партале www.dadomu.by.
Поўную інфармацыю пра працэдуру ўсынаўлення можна атрымаць у аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (г. п. Шуміліна, вул. Ленінская, д. 22; тэл. 4-22-73, Дзіяна Іванаўна Кахтэнка) ці раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры (г. п. Шумі-ліна, вул. Ленінская, д. 22; тэл. 4-57-48, Таццяна Мікалаеўна Бабарэка).
Юлія УЛАСЕВІЧ, педагог-псіхолаг СПЦ.
Надрукавана ў №23 ад 21.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *