У Даниила Даниловича в выйгрыше и спорт, и учёба

Молодёжь Образование Спорт, туризм

Біятланіст з гімназіі
Многія лічаць немагчымым, каб адзін чалавек спалучаў у сабе спартыўныя задаткі і добрыя здольнасці ў вучобе. Але ёсць людзі, якія сваім прыкладам абвяргаюць гэтае меркаванне. Сярод такіх  – сямікласнік раённай гімназіі Данііл Даніловіч.

Хлопец, паспяхова прайшоўшы раённы і абласны этапы рэспубліканскага спаборніцтва на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба “Снежны снайпер”, удзельнічаў у рэспубліканскім туры спаборніцтваў па біятлоне, які праходзіў у канцы лютага ў Раўбічах. У гэтым годзе ладзіліся  юбілейныя, 10-я спаборніцтвы.
Варта адзначыць, што выпрабоўваюць сябе ў “Снежным снайперы” выключна юныя аматары біятлону, а не прафесіяналы. Тым не менш, Данііл адзначыў высокі спартыўны ўзровень усіх удзельнікаў. Сам хлопец у 3-4 класе, да таго, як перайшоў вучыцца ў гімназію, займаўся біятлонам з трэнерам Генадзем Салапаевым. Цяпер любоў да спорту ў ім, як і ў іншых гімназістах, падтрымлівае мясцовы настаўнік фізкультуры Сяргей Вашадок.
У Раўбічы Данііл ездзіў з мамай і  татам, якія падтрымліваюць яго спартыўныя памкненні. Таксама ён расказаў, што для ўдзельнікаў была прадугледжана цікавая праграма ў вольны час: яны пабывалі ў музеі Вялікай Айчыннай вайны і на канцэрце ў Цэнтры дзяцей і моладзі.
Хлопец застаўся пад уражаннем ад спаборніцтваў, сказаў, што будзе працягваць займацца. Тым больш, што прафесійная форма біятланіста ў яго ўжо ёсць: падарылі на спаборніцтвах. Таксама ён параіў усім паступаць у гімназію, сказаў, што ўсё яму там падабаецца.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №22 ад 17.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *