Валейбол
Завяршыўся групавы этап рэспубліканскага першынства “Дзіцяча-юнацкая ліга па валейболе”.
У канцы мінулага тыдня ў Мінску прайшоў заключны чацвёрты тур. Па выніках групавога этапа ў каманды Шумілінскай ДзЮСШ 11 перамог і адно паражэнне. Шумілінскія валейбалісты з першага месца выйшлі ў фінал чатырох. Фінальны этап, у якім разыграюцца медалі, пройдзе ў Мінску ў пачатку красавіка.
Баскетбол
У мінулую суботу прайшло першынство раёна па баскетболе.
Выніковая табліца спаборніцтваў: першае месца – раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, другое – райгаз, трэцяе – аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, чацвёртае – “АграБаравінка”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №22 ад 17.03.2017 г.