На лёд – ні нагой!

Безопасность Общество

На лёд – ні нагой

У мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах Шумілінскага раёна  ў вясенні перыяд 2017 года, згодна з патрабаваннямі п. 5, 50  Правілаў аховы жыцця людзей  на водах Рэспублікі Беларусь, зацверджаных пастановай  Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2009 г. №1623, 3 сакавіка 2017 года выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама Алег Быкаў  выдаў распараджэнне №43р “Аб мерах па ахове жыцця людзей на вадаёмах ў вясенні перыяд 2017 года”.
Згодна з дакументам у бліжэйшы час адказныя і зацікаўленыя суб’екты на тэрыторыі раёна правядуць шматлікія акцыі па папярэджанні няшчасных выпадкаў на вадаёмах у перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду, рэйды па выяўленні “рыбакоў-экстрэмалаў” з правядзеннем прафілактычных гутарак, сумесныя рэйды з правядзеннем прафілактычных мерапрыемстваў па недапушчэнні выхаду людзей на лёд.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 21 ад 14.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *