15 марта — День потребителя

Актуалии Общество Экономика

15 сакавіка – Дзень спажыўца

У 2017 годзе тэмай Сусветнага дня абароны правоў спажыўцоў абрана «Спажывецкія правы ў лічбавую эпоху».
Дыстанцыйныя спосабы заключэння дагавораў (куплі-продажы тавараў, выканання работ, аказання паслуг) актыўна ўваходзяць у наша штодзённае жыццё. Усеагульнае разуменне (інфармаванне) ўсіх спажыўцоў як правільна набываць тавары (работы, паслугі) праз інтэрнет (сродкі сувязі, мабільныя дадаткі і інш.) можа спрыяць правільнаму выбару прадаўца (выканаўцы), а таксама аднаўленню парушаных правоў спажыўцоў у выпадках набыцця тавараў (работ, паслуг) неналежнай якасці.
У рамках правядзення Дня спажыўца ў Рэспубліцы Беларусь у 2017 годзе пад дэвізам «Спажывецкія правы ў лічбавую эпоху» 15 сакавіка з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па нумары 4-11-44 (аддзел эканомікі райвыканкама) будзе працаваць «гарачая лінія» па пытаннях спажывецкай тэматыкі.
На пытанні адкажа галоўны спецыяліст аддзела эканомікі, упаўнаважаны па абароне спажыўцоў райвыканкама КАЛЫХАН Галіна Тадэвушаўна.
Надрукавана ў № 21 ад 14.03.2017 г.



1 комментарий по теме “15 марта — День потребителя

  1. а как же день Конституции? 15 марта это должно быть важнее, чем день защиты прав потребителей! Или защита конституционных прав у нас игнорируется?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *