Рэпліка: Для каго працуе Шумілінскае райпо?

Актуалии Общество Экономика

Рэпліка: Для каго працуе райпо?

Усё радзей на старонках раённай газеты трапляюцца артыкулы, у якіх бы расказвалася пра работу райспажыўтаварыства, пра лепшых прадаўцоў, узорныя магазіны. Бадай, за апошні год ніводнага і не было. Мы падтрымлівалі раённы гандаль, як маглі, да апошняга верылі ў яго, але ж сёння склалася такая сітуацыя, не звяртаць увагу на якую, рабіць выгляд, што так і трэба, няма ніякай магчымасці.

Нам не даруюць гэтага нашы чытачы, якія рэгулярна звяртаюцца ў рэдакцыю са словамі абурэння, самыя гнеўныя з якіх ідуць ад вяскоўцаў. Вядома, у Шуміліне, дзе ўсім неабходным спажыўцоў лёгка забяспечвае прыватны гандаль, сітуацыя не такая крытычная. Але ж і гарадскія магазіны сістэмы райспажыўтаварыства нагадваюць савецкія крамы часоў дэфіцыту.
Пра нейкія прамысловыя тавары, мэблю, ювелірныя ўпрыгажэнні гаворку ўжо даўно ніхто не вядзе. У магазінах можа не быць цукру, мукі, алею і іншага жыццёва неабходнага асартыментнага мінімуму. Цяжка сказаць, чым можна апраўдаць такую складаную харчовую сітуацыю – у прыватнікаў ёсць усё. Магчыма, у кіраўніцтва райпо ёсць нейкія аргументы, але хто іх ведае: на кантакт з журналістамі старшыня праўлення райпо так і не выйшаў, як яго ні прасілі.
А пакуль – крамы зачыняюцца, паліцы пусцеюць, прадаўцы разбягаюцца па іншых магазінах, і пакупнікі таксама даўно зрабілі свой выбар. Дык для каго працуе райпо?
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №20 ад 10.03.2017 г.



2 комментария по теме “Рэпліка: Для каго працуе Шумілінскае райпо?

  1. Я тоже спрашивала: почему сахара нет? В ответ: на складе нет! Почему масла нет? На складе нет! Что ж за склад такой… в 21 веке????

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *