8 марта — День женщин

Актуалии Общество

Са святам, мілыя, дарагія, пяшчотныя!

Дарагія жанчыны!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з цудоўным вясеннім святам – Днём жанчын!
Добрыя і рашучыя, мужныя і ранімыя, смелыя і пяшчотныя, вы з’яўляецеся крыніцай натхнення нашага жыцця, яго прыгажосцю, яго сэнсам.
Прыміце словы шчырай удзячнасці за прыгажосць і розум, за мудрасць і цярпенне, за выключнае ўменне  ісці дарогай жыцця побач з мужчынамі і нараўне з імі дзяліць і радасць, і гора. Вы напаўняеце свет любоўю і клопатам, спакоем і шчасцем. Вы шчодра дзеліцеся сваёй цеплынёй, падтрымліваючы добрым словам, натхняючы на годныя ўчынкі, творчасць, працу. Дзеля вас у імя вашага шчасця і кахання здзяйсняюцца і вялікія дзеянні, і паўсядзённыя справы.
Ад усёй душы жадаем вам вялікага жаночага шчасця, кахання і дабрыні! Няхай побач з вамі будуць толькі дастойныя вас мужчыны, з якімі па плячы любыя нягоды!
Жадаем, каб кожны дзень вы сустракалі з усмешкай, упэўненасцю і душэўным спакоем! Няхай вашы клопаты будуць прыемнымі, а кожны дзень сагрэты прысутнасцю родных, блізкіх, каханых, напоўнены новымі адкрыццямі і дасягненнямі.
Са святам вас, мілыя жанчыны!

Надрукавана ў №19 ад 07.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *