Пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Новікавай прайшла 35-я пазачарговая сесія райсавета. Пытанні, вынесеныя на зацвярджэнне дэпутатаў, тычыліся раённага бюджэту. З інфармацыяй па пытаннях выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Алена Сідарэнка.
Былі ўнесены змяненні і дапаўненні ў рашэнне раённага Савета дэпутатаў №118 ад 23 снежня 2016 года “Аб раённым бюджэце на 2017 год”. У сувязі з павелічэннем даходнай часткі бюджэту на 74 238 рублёў, на адпаведную суму былі павялічаны даходы і расходы бюджэту раёна: 65 тысяч рублёў накіраваны на субсідыі па жыллёва-камунальных паслугах, 9 тысяч – на набыццё кантэйнераў для смецця. Таксама адбылося пераразмеркаванне сродкаў па асобных артыкулах за кошт рэзерву, у прыватнасці, 20 тысяч выдаткавана сельгасарганізацыям раёна на набыццё запчастак для тэхнікі.
Таксама была пагашана крэдыторская запазычанасць перад УП ЖКГ за выкананыя ў 2016 годзе работы па капітальным рамонце жылых дамоў у г. п. Шуміліна і г. п Обаль.
Дэпутаты зацвердзілі выніковую справаздачу аб выкананні раённага бюджэту за 2016 год і зацвердзілі арэндную плату за карыстанне вадаёмамі.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №19 ад 07.03.2017 г.
Интересно, за счет чего могла, так неожиданно, увеличилася доходная часть бюджета района. Редакция, хотелось бы объяснений. А то приходят мысли о закрытии какие не будь предприятий с сокращением их штатов. А том что может повысится производительность, рентабельность или откроются новые предприятия — мысли не приходят, почему-то.
За счёт поступления из вышестоящих бюджетов.