Спытаем у мужчын: Якая яна, ідэальная жанчына?

Актуалии Общество

Спытаем у мужчын: Якая яна, ідэальная жанчына?

Сяргей Сцепанец, Мікалаева:
– Думаю, кожная жанчына сама па сабе ўнікальная. Кожная для кагосьці з’яўляецца самай-самай. На маю думку, ідэальная жанчына павінна быць вернай, добрай, клапатлівай. А яшчэ мудрай і тактоўнай – яна павінна ўмець прамаўчаць, адысці, утаймаваць свае эмоцыі, нават калі іншы раз хочацца некаму “выказаць у вочы ўсю праўду”.
Мікалай Жыгуноў, Мікіціха:
–  Жаноцкасць – вось што галоўнае ў прадстаўніцах “слабай паловы”. Што датычыцца прыгажосці, то кожны яе разумее па-свойму. Прыгожым павінен быць не толькі твар, але і душа – думаю, з такой абранніцай нам, мужчынам, прыемна будзе ісці па жыцці. А яшчэ самыя прыгожыя жанчыны тыя, якія становяцца маці і выхоўваюць дзяцей.
Іван Бучкін, Обаль:
– Для мяне ідэальная жанчына – гэта мая жонка Святлана, з якой жывём разам вось ужо больш за трыццаць гадоў. Адзін аднаго, свае характары, як кажуць, выпрабавалі часам, разам выхавалі дзвюх дачок. Дабрыня, мяккасць, надзейнасць, клапатлівасць – гэтыя і многія іншыя рысы ідэальнай жанчыны ўласцівы маёй жонцы.
Андрэй, Шуміліна:
–  Ідэальная жанчына павінна быць прыгожай, стройнай, добрай. Мне пашанцавала – у сваім жыцці сустракаў такіх. Але ў рэшце рэшт застаўся не з ідэалам. Але ж мая жонка добрая гаспадыня, клапатлівая маці. Таму думаю: а нашто ён, той нейкі ідэал, калі побач і не з ідэальнай цёпла і ўтульна?
Дзмітрый Раманенка, Мішневічы:
– Думаю, што мне з жанчынамі ў жыцці пашанцавала.  Ідэальнымі лічу сваю маці Галіну Віктараўну, малодшую сястру Вольгу і сваю дзяўчыну Наталлю. Усе яны прыгожыя і самадастатковыя, ведаюць, чаго хочуць ад жыцця.  Яны надзейныя, не маюць шкодных звычак, акуратныя, вясёлыя, добрыя гаспадыні і заўсёды прыходзяць на выручку сваім родным.
Апытанне правяла Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №19 ад 07.03.2017 г.



1 комментарий по теме “Спытаем у мужчын: Якая яна, ідэальная жанчына?

  1. Для всех одного идеала нет, у каждого он свой… и к нему обязательно нужно стремиться… С наступающим праздником Вас — любимые, дорогие и неповторимые женщины!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *