Браты Шацілы з міліцэйскай дынастыі

Актуалии Общество

Браты Шацілы з міліцэйскай дынастыі

У юнацтве ніводны з братоў Шацілаў – ні Ігар, ні Андрэй – не збіраліся прысвяціць жыццё справе аховы правапарадку.  Але іх бацька, маёр у адстаўцы Аляксандр Іванавіч  і яго брат Анатоль Іванавіч, якія ўсё жыццё працавалі ў РАУС, можа і несвядома, але паўплывалі на іх выбар. У выніку Ігар закончыў акадэмію міліцыі ў Мінску, Андрэй – школу міліцыі ў Магілёве.
Зараз падпалкоўнік міліцыі Ігар Аляксандравіч Шаціла, агульны стаж якога ў сілавых структурах налічвае больш за дваццаць гадоў, працуе першым намеснікам начальніка РАУС – курыруе работу крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадскай бяспекі. Андрэй  – маёр міліцыі, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі, ажыццяўляе кантроль над раней судзімымі і адбываючымі пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. У мінулым годзе старанная работа Шацілаў была адзначана абласным кіраўніцтвам: Ігар Аляксандравіч і Андрэй Аляксандравіч былі узнагароджаны граматамі ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама.
Надрукавана ў №18 ад 03.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *