Капітан міліцыі Дзмітрый Зубараў працуе ў РАУС восьмы год. Абслугоўвае Мішневіцкі і Сіроцінскі сельсаветы. Дзмітрый – адзін з лепшых участковых, па выніках работы за мінулы год яму была ўручана грамата УУС Віцебскага аблвыканкама.
Дзмітрый з гонарам зазначае, што на ягоным участку (а гэта больш за паўсотню населеных пунктаў) стала менш злачынстваў і сямейных скандалаў. Гэта, напэўна, найлепшае прызнанне работы ўчастковага, які перш-наперш працуе на прафілактыку правапарушэнняў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №18 ад 03.03.2017 г.