Председатель районого Совета депутатов И. Н. Новикова рассказывает об использовании средств районного субботника

Актуалии Общество

Самі зарабілі. Самі і патрацім
У красавіку жыхары раёна працавалі на двух суботніках -рэспубліканскім і раённым. Сродкі, заробленыя на рэспубліканскім суботніку, будуць накіраваны на будаўніцтва музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў кіраўнік раённага штаба па добраўпарадкаванні Ірына Мікалаеўна Новікава расказала аб выкарыстанні грошай, што былі атрыманы ад правядзення раённага суботніка:
— На сённяшні дзень у бюджэт раёна ад раённага суботніка паступілі 32 мільёны рублёў. На пасяджэнні раённага штаба па добраўпарадкаванні былі абмеркаваны ўсе прапанаваныя напрамкі выкарыстання заробленых на раённым суботніку грошай. У выніку ў якасці прыярытэтных абраны наступныя:
У першую чаргу будуць аплачаны работы за рамонт помніка землякам, што загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у аграгарадку Светласельскім; за праведзеныя рамонтна-аднаўленчыя работы на воінскіх пахаваннях у Светласельскім, Мікалаёўскім, Сіроцінскім, Мішневіцкім сельсаветах. Захаваць памяць аб воінах, што аддалі жыцці за свабоду, — гэта наш святы абавязак.
Па-другое, работы, якія носяць грамадска значны  характар. Так, у Обалі з мэтай пашырэння тэрыторыі грамадзянскіх могілак будуць праведзены выкарчоўка хмызняку і планіроўка тэрыторыі.
Даўно наспела неабходнасць уладкавання пад’езду да рынку ў Шуміліне, добраўпарадкавання стаянкі для аўтамабіляў. Тут будуць пабудаваны пешаходная дарожка, праведзены пашырэнне і рамонт пакрыцця пад’езду і стаянкі. Работы ўжо пачаліся.
Тэрмінова патрабуецца пешаходная дарожка на адной з галоўных вуліц райцэнтра – вуліцы 70 год БССР. Шматпавярховае жыллё, самы густа населены мікрараён, інтэнсіўны пешаходны і аўтамабільны рух, якія неабходна развесці.
Частку сродкаў плануем выкарыстаць на набыццё матэрыялаў для будаўніцтва пешаходных дарожак да СШ №2 па вуліцы Маладзёжнай і новага тратуара па частцы вуліцы Ленінскай (паміж вуліцамі Луначарскага і Вакзальнай). Падкрэслю, грошы будуць выдаткаваны толькі для набыцця матэрыялаў, самі работы будуць зроблены сіламі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, каб эканомна і разумна выкарыстаць сродкі.
Як бачыце, усе аб’екты вельмі запатрабаваныя і неабходныя жыхарам раёна і райцэнтра. Яны будуць служыць нам доўгія гады.
Спадзяемся, што да 15 чэрвеня бюджэт раёна атрымае яшчэ мінімум 50 мільёнаў рублёў, якія неабходныя для таго, каб выканаць усе запланаваныя работы. Рахунак адкрыты і для добраахвотных узносаў як асобных грамадзян, так і калектываў прадпрыемстваў і арганізацый. Раённы штаб з задавальненнем прыме вашы прапановы па ўдзелу ў добраўпарадкаванні названых аб’ектаў.
Падрыхтаваў Сяргей  ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №41 ад 3.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *