23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Актуалии Общество

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя мужчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, ваеннаслужачыя!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас
з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
У нашай краіне гэта свята з’яўляецца сімвалам патрыятызму, мужнасці і сілы духу тых, хто абараняў і абараняе нашу Радзіму. Ва ўсе часы да абаронцаў Айчыны адносіліся з павагай і пашанай, бо на яе абарону ўставалі самыя моцныя і смелыя людзі, для якіх словы “абавязак” і “гонар” заўсёды заставаліся галоўнымі жыццёвымі арыенцірамі. На працягу ўсёй гісторыі беларускія воіны паказвалі ўзоры самаахвярнай адданасці свайму народу, вернасці слаўным традыцыям сваіх бацькоў і дзядоў. На жыццёвым прыкладзе ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны мы вучым дзяцей быць стойкімі  перад любымі іспытамі.
Мы высока цэнім мір і спакой у краіне, ганарымся тым, што беларускі народ ніколі ў гісторыі не быў зачыншчыкам ваенных канфліктаў.
Разам з тым, гэта свята кожнага мужчыны, які клапоціцца пра дабрабыт сваёй малой радзімы і  блізкіх, штодзённай працай забяспечвае дастойнае жыццё сваёй сям’і, з’яўляецца прыкладам для сваіх дзяцей.
Ад душы жадаем дабра, узаемаразумення і шчасця кожнаму прадстаўніку моцнай паловы чалавецтва. Здароўя і дабрабыту ветэранам вайны, выдатнай вучобы і поспехаў ва ўсіх добрых справах будучым абаронцам Айчыны.

Надрукавана ў №15 ад 21.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *