В Шумилино из военной части пришли благодарности за хороших солдат

Актуалии Молодёжь Новости

Падзякі з ваеннай часці

Напярэдадні  Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь   у адасобленую групу аб’яднанага раённага ваеннага  камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў  прыйшлі падзячныя лісты з вайсковай часці  за подпісам камандзіра часці гвардыі палкоўніка А. В. Латышава.

Кіраўніцтва ваеннай часці выказвае словы падзякі за годнае выхаванне бацькам Станіслава Гарлачова (а.-г. Светласельскі), Ільі Казімірава (в. Мікалаёва), Ільі Загвоздава (г.п.Шуміліна) і Аляксандра Ляйко (в. Мікалаёва).

Радавы Ілья Загвоздаў.

“Ваенаслужачыя радавы Гарлачоў Станіслаў Валер’евіч, радавы Казіміраў Ілья Андрэевіч, радавы Ляйко Аляксандр Дзмітрыевіч і  радавы Загвоздаў Ілья Ігаравіч, прызваныя з Шумілінскага раёна на тэрміновую вайсковую службу, у падраздзяленнях вайсковай часці зарэкамендавалі сябе выключна са станоўчага боку.  Узорна выконваюць службовыя абавязкі, праяўляюць разумную ініцыятыву, старанне.  Стойка пераносяць цяжар і нягоды вучэбна-баявых будняў, умела і з ініцыятывай дзейнічаюць у ходзе выканання пастаўленых задач. Добрасумленна адносяцца да выканання свайго воінскага абавязку. Ведаюць і ўтрымліваюць у пастаяннай гатоўнасці даверанае ім ўзбраенне, ваенную і спецыяльную тэхніку.
Па праву з’яўляюцца годнымі нашчадкамі і прадаўжальнікамі слаўных традыцый нашага злучэння.

Радавы Ілья Казіміраў.

Мы выказваем упэўненасць, што і надалей яны будуць узорна выконваць свой канстытуцыйны абавязак па абароне Айчыны”, – паведамляецца ў лісце.
Як адзначыў начальнік адасобленай групы аб’яднанага раённага ваеннага  камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў А. М. Собін, у бліжэйшы час падзякі будуць уручаны бацькам ваеннаслужачых.
Зрабіць фотаздымак радавога Станіслава Гарлачова не ўдалося, бо ён знаходзіўся на палігоне.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2017 г.

Радавы Аляксандр Ляйко.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *