И в «Юбилейном», и в «Смаке» «сердобольные» дядечки купили пацанам пива

Актуалии Молодёжь Общество

Захацелі хлопцы піва…

На мінулым тыдні прайшло пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Пасяджэнне вяла намеснік старшыні камісіі Людміла Грузневіч. На першы план для абмеркавання выйшла тэма п’янства падлеткаў.
Як гэта не сумна канстатаваць, але адным з фактараў даросласці нашы падлеткі лічаць спіртное. Збіраючыся, напрыклад, на дыскатэку ці сяброўскую вечарыну, атрыбутам гэтых мерапрыемстваў яны бачаць тую ж бутэльку піва. І хоць нармальны прадавец не адпусціць такі тавар  “зялёнаму” пакупніку, але ці мала на свеце “спагадлівых” дзядзькаў!
Вось і гэтых двух хлопцаў, якія разам з мамкамі чырванеюць перад камісіяй па справах непаўналетніх, таксама “выручылі” нейкія незнаёмыя дзядзькі. А калі б адмовілі, калі б ніхто не купіў і не прадаў ім піва, можа, і мінуў бы іх гэты сорам.
Члены камісіі пытаюцца: навошта вам было тое піва? Адзін з іх тлумачыць, што да яго прыехаў сябар з Наваполацка, вырашылі пасядзець (чытай – выпіць піва), пагутарыць. І “спагадлівы” дзядзька купіў ім у “Юбілейным” ажно 3 двухлітровыя (!) бутэлькі піва. Па тры літры на брата хутка далі плён: крыкі і гвалт двух падлеткаў вымусілі суседзяў пазваніць у міліцыю. Ну, а далей, як звычайна: медыцынскі агляд, як гром сярод яснага дня, званок з міліцыі бацькам, слёзы, непрыемныя размовы, выклік на камісію па справах непаўналетніх…
Другая гісторыя амаль што паўтарае першую з тым толькі адрозненнем, што “спагадлівы” дзядзька трапіўся падлетку каля “Смака”, а ў поле зроку міліцыі ён трапіў пасля няўдалага катання з сябрам на машыне, дакладней, пасля таго, як зляцелі ў кювет.
Гэта толькі два прыклады. А колькі іх, сяброў літровых і двухлітровых бутэлек піва, не трапіліся на вока міліцыі?! Ёсць над чым працаваць і бацькам, і грамадству.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №14 ад 17.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *