В Шумилинской СШ №2 субботний день посвящают спорту

Здоровье Образование

Сям’ю і школу аб’ядноўвае спорт

Спорт аб’ядноўвае не толькі розныя краіны, але і сям’ю, і нават школу. Так, у рамках суботняга дня ў нашай школе прайшло фізкультурнае свята “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”.

Кожны клас пачатковага звяна прадставіў сям’ю-удзельніцу, якая змагалася не толькі за перамогу ў асабістым заліку, а яшчэ адстойвала гонар класа. Удзельнікам прыйшлося спаборнічаць у бегу, скоках, дэманстраваць навыкі гульні ў баскетбол, тэніс.
Конкурсы паказалі, што ў дзяцей і іх бацькоў вялікі спартыўны патэнцыял. Цяжка было выбраць пераможцу, таму журы, якое складалася з бацькоў, узнагародзіла прызамі і дыпломамі ўсе сем’і ў розных намінацыях: самая спартыўная, самая дружная, самая згуртаваная. А лепшай усё ж аказалася сям’я Шумілавай Ані з 4 класа.
Аксана ЛАБАЧОВА, член аб’яднання па інтарэсах “Юны журналіст”.
Надрукавана ў №14 ад 17.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *