Лидер первички Жанна Пастернакова

Молодёжь Экономика

Лёгкая на ўздым
Поспех любой грамадскай арганізацыі залежыць ад лідараў пярвічкі. Калі ён зможа зацікавіць, то і іншыя пацягнуцца да цікавых спраў і ідэй.

Асабліва гэта тычыцца моладзі.  “Наша каманда бярэ ўдзел практычна ва ўсіх раённых  спартыўных спаборніцтвах, турысцкім злёце, – расказвае сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ Обальскага керамічнага завода Жанна Пастарнакова. – Сярод дружыннікаў таксама нашы актывісты”.
Першы сакратар райкама ГА БРСМ Аляксандр Хмарын адзначыў, што Жанна – вельмі крэатыўная, у яе заўсёды багата цікавых прапаноў. “Яна лёгкая на ўздым, – падкрэсліў Аляксандр. – За такім лідарам пярвічкі цягнецца моладзь. Разам яны ўмеюць і сумленна працаваць, і цікава адпачываць”.
У Жанны Пастарнаковай багата планаў, як зрабіць пярвічку больш цікавай і масавай. “Трэба паціху, крок за крокам рэалізоўваць канкрэтныя справы, – адзначае сакратар пярвічкі. – Важна, каб кожнае мерапрыемства было цікавым і карысным для маладых. Толькі ў такім выпадку да нас яшчэ больш пацягнецца моладзь”.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №13 ад 14.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *