На заседании райисполкома обсуждалась подготовка народного хозяйства района к зиме

Актуалии Президент

Падрыхтоўка да зімы
На пасяджэнні райвыканкама, якое ў мінулую пятніцу правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. А. Падляшчук асноўным пытаннем былі вынікі ацяпляльнага перыяду мінулай зімы і падрыхтоўка народнай гаспадаркі раёна да работы ў будучы асенне-зімовы перыяд.
Адкрываючы пасяджэнне, Вальдэмар Антонавіч адзначыў, што пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі застаюцца асноўнымі ў ліку зваротаў грамадзян у органы ўлады. За апошні год колькасць скаргаў на ЖКГ зменшылася, у першую чаргу з-за павелічэння колькасці прыёмаў грамадзян, “прамых ліній” адказных работнікаў.
Падрыхтоўка да будучага ацяпляльнага перыяду не павінна пагоршыць узровень паслуг, гэта тычыцца гарачага водазабеспячэння. Адключэнні гарачай вады ў дамах не павінны перавышаць 10 дзён. Пытанні падрыхтоўкі да зімы  — гэта і абслугоўванне дарог і вуліц ў зімовы час, і падрыхтоўка будынкаў і збудаванняў да снегавой нагрузкі, гэта стварэнне спрыяльных умоў працы і быту, у прыватнасці, у сельскай гаспадарцы, гандлі, гэта і газіфікацыя жыллёвага фонду, якую неабходна завяршыць да пачатку ацяплення, гэта і забеспячэнне мясцовымі відамі паліва, карысць ад якіх відавочная (сабекошт 1 гігакалорыі цяпла на шчапе 182,6 тысячы рублёў, на газу – 228,5 тысячы), падкрэсліў кіраўнік раёна.
У дакладзе начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі В. С. Селязнёва былі прааналізаваны вынікі работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў мінулым ацяпляльным перыядзе, названы нявырашаныя праблемы. У прыватнасці, востра стаіць пытанне страты цяпла. Нягледзячы на тое, што ў раёне заменена на сучасныя PI-трубы 30% цеплатрас, цеплавыя страты не зменшыліся і складаюць да 30%, а па некаторых населеных пунктах і значна больш. У ліку прычын звышнарматыўных страт названы ўцечкі гарачай вады на цеплатрасах, у цеплапунктах (за сезон вада ў цепласетках аднаўлялася 38,6 раза), лішнія цеплатрасы. Не задавальняе становішча з нарыхтоўкай дроў і шчапы, у тым ліку і ўласнымі сіламі камунгасу.
Пры абмеркаванні ўзнімаліся канкрэтныя пытанні па энергазберажэнні на асобных прадпрыемствах (льнозавод, ОКЗ),  па падрыхтоўцы жыллёвага фонду (рамонт дамавых цепласетак і цеплапунктаў, капітальны і бягучы рамонт жылых дамоў, рамонт дахаў), па выкарыстанні сучасных ізаляцыйных матэрыялаў і іншыя пытанні падрыхтоўкі да будучай зімы.
Са справаздачамі па падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду падведамасных арганізацый і ўстаноў выступілі галоўны урач ЦРБ К. Ф. Баканаў, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама П. У. Спірыдонаў, начальнік аддзела культуры райвыканкама А. Ф. Мацвяйчук.
Шмат пытанняў было да дырэктара УП ЖКГ В. А. Коўзана. Пры абмеркаванні пытання была падкрэслена неабходнасць больш шырокага выкарыстання прыбораў уліку, рэгуліроўкі падачы цяпла, энергазберагаючых тэхналогій, укараненне якіх, на прыкладзе асобных устаноў раёна, дае значны эканамічны эфект і дазваляе эканоміць бюджэтныя грошы.
У прынятым рашэнні адзначана, што спецыяльная камісія пры райвыканкаме будзе штотыднёва адсочваць ход падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду, названы канкрэтныя мерапрыемствы і тэрміны вырашэння праблемных пытанняў.
На пасяджэнні было разгледжана пытанне аб арганізацыі ідэалагічнай работы і мерах па яе ўдасканальванні ў працоўным калектыве ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”. З дакладамі выступілі дырэктар лясгасу І. Я. Папок і начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінская.
“Шумілінскі лясгас” – адно з буйнейшых прад-прыемстваў раёна (296 працуючых, у тым ліку 81 чалавек ва ўзросце да 31 года), якое працуе эфектыўна. На прадпрыемстве праводзіцца пэўная ідэалагічная работа па розных напрамках. У лясгасе створана інфармацыйная група з ліку кіраўнікоў лясгасу і лясніцтваў, рэгулярна праводзяцца сустрэчы групы з калектывамі лясніцтваў і ўчасткаў. Дзейнічае пярвічная арганізацыя БРСМ, прафсаюзная арганізацыя. Вядзецца работа па прафесійнай падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі работнікаў. Бягучасць кадраў складае 0,28%. З дзесяці маладых спецыялістаў, што прыйшлі ва ўстанову, восем засталіся працаваць пасля двух гадоў работы. Работнікі прадпрыемства актыўна ўдзельнічаюць ў розных мерапрыемствах раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.
Пры абмеркаванні пытання старшыня райвыканкама В. А. Падляшчук звярнуў увагу на неабходнасць актывізацыі работы з працоўным калектывам па тлумачэнні напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, дзейнасці органаў улады. Падкрэсліў неабходнасць актывізацыі дзейнасці пярвічкі БРСМ, арганізацыі добраахвотнай дружыны. Ён узняў пытанне супрацоў-ніцтва лясгасу з аддзелам адукацыі, у прыватнасці, аднаўленне работы школьнага лясніцтва ў Башнёўскай СШ, стварэнне школьных лясніцтваў пры кожным лясніцтве лясгасу.
Ідэалагічная работа – важны накірунак дзейнасці кожнага кіраўніка прадпрыемства, які павінен весціся мэтанакіравана і штодзённа. Толькі такая работа дазваляе вырашаць пытанні насельніцтва і папярэджваць скаргі і незадаволенасць людзей.
На пасяджэнні былі разгледжаны і іншыя пытанні жыцця і дзейнасці раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №40 ад 31.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *