Рашэннем Віцебскага абласнога камітэта №30 ад 24 студзеня 2017 года ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны” прысвоена:
КРЫЎКО Аляксею Юр’евічу, дырэктару даччынага камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства “Шумілінская перасоўная механізаваная калона-70” – у намінацыі “архітэктура, будаўніцтва, дарожная гаспадарка”.
Аляксей Юр’евіч Крыўко на працягу 4-х год узначальвае будаўнічае прадпрыемства “Шумілінская ПМК-70”. Ён кампетэнтны, патрабавальны, валявы кіраўнік, можа хутка арыентавацца ў сітуацыі, аператыўна прымаць рашэнні і пастаянна працуе над павышэннем свайго прафесійнага ўзроўню. Сёння прадпрыемства працуе стабільна, паляпшаецца яго фінансавы стан. Напрыклад, за апошнія 4 гады аб’ем падрадных работ павялічыўся ў 3,4 разы, выручка ад рэалізацыі прадукцыі (работ і паслуг) ў разліку на аднаго працуючага – у 4,3 разы. За 2011-2015 гады інвестыцыі ў асноўны капітал склалі больш за 6 з паловай мільярдаў недамінаваных рублёў. Было набыта шмат новага абсталявання.
Аб’ём будаўніча-мантажных работ ПМК-70 па выніках 11 месяцаў мінулага года склаў 5 109 тыс. руб. ці 96,4% ад устаноўленага гадавога задання. Выручка ад рэалізацыі тавараў, работ, паслуг за гэты перыяд склала 7 136 тыс. руб. ці 128,3% да ўстаноўленага задання. Рэнтабельнасць продажаў склалася на ўзроўні амаль 4%. Прадпрыемствам засвойваюцца новыя віды вытворчасці. Па выніках 2015 года будаўнічае прадпрыемства “Шумілінская ПМК-70” было занесена на раённую дошку Гонару і ўзнагароджана Ганаровай граматай саюза будаўнікоў.
Аляксей Юр’евіч з’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна.
Надрукавана ў №10 ад 03.02.2017 г.
ПРИЯТНО ПОСМОТРЕТЬ НА ЧЕЛОВЕКА НЕ ТОЛЬКО СЛОВА, НО И ДЕЛА.ДАЛЬНЕЙШИХ УСПЕХОВ И НОВЫХ ДОСТИЖЕНИЙ…ДОРОГУ УМНЫМ МОЛОДЫМ РУКОВОДИТЕЛЯМ.
http://www.vitebskoblselstroy.by/index.php?option=com_content&view=article&id=20&Itemid=21 НА САЙТЕ ВИТЕБСКОБСЕЛЬСТРОЯ ПИШУТ. РЕСПУБЛИКА ЧИТАЕТ,РАБОТНИКИ,РАЙОН ГОРДИТСЯ…А ЧТО БЫЛО ПРИ ПРЕЖНЕМ РУКОВОДИТЕЛЕ … РАЙОН И ГЕНЕРАЛЬНАЯ ПРОКУРАТУРА ПОМНИТ….СВОИХ КРЫС,ИНАЧЕ НЕ НАЗОВЕШЬ.ВОРОВАТЬ У РАЙОНА,У СВОИХ ЛЮДЕЙ.НЕСОМНЕННО КРИВКО А.Ю. ДОСТОИН ДОЛЖНОСТИ ПЕРВОГО ЗАМЕСТИТЕЛЯ ПРЕДСЕДАТЕЛЯ…КТО КТО А ОН РАЙОН СДВИНЕТ С МЕРТВОЙ ТОЧКИ ЗАСТОЯ И СЛАВЫ ВОРОВ…