Уручаны дыпломы за патрыятычнае выхаванне

Актуалии Общество

Уручаны  дыпломы  за  патрыятычнае  выхаванне
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ўносіць значны ўклад у патрыятычнае выхаванне, правяла маштабную рэканструкцыю і рэстаўрацыю мемарыяльнага комплексу “Курган Славы”. Гэта работа была высока ацэнена – Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прысуджана прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

На пасяджэнні прэзідыума раённага аб’яднання  арганізацый прафсаюзаў, якое правёў старшыня В. В. Юхнавец, разглядалася пытанне патрыятычнага выхавання грамадзян і духоўнага адраджэння ў нашым раёне.
Васіль Васільевіч адзначыў, што ў нашым раёне работа па патрыятычным выхаванні пастаўлена на належным узроўні. Працоўныя калектывы, прафсаюзныя пярвічкі, ветэранскія арганізацыі, школьнікі заўсёды прымаюць удзел у мерапрыемствах патрыятычнага характару. У нашым раёне дагледжаныя воінскія захаванні і помнікі героям Вялікай Айчыннай вайны.
На пасяджэнні прэзідыума В. В. Юхнавец уручыў дыпломы раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў за патрыятычную работу і духоўнае адраджэнне і памятныя падарункі аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Шумілінскаму і Обальскаму музеям, райкаму БРСМ, Обальскай школе, раённай арганізацыі ветэранаў, раённаму аб’яднанню “Саюза афіцэраў”, а таксама ветэрану Вялікай Айчыннай вайны і Д. І. Бандарэнку, былому вязню канцлагераў А. А. Цынгелю, настаяцелю храма Прападобнага Ануфрыя Вялікага Уладзіміру Пучынскаму (на здымку).
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №10 ад 03.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *