В Беларуси начинается акция «Безопасность — в каждый дом!»

Безопасность Новости Общество

“Бяспека ў кожны дом”

Дзеля папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 1 па 28 лютага ў рэспубліцы пройдзе акцыя “Бяспека – у кожны дом!”. Акцыя будзе праходзіць у чатыры этапы.
1-ы этап пройдзе 8 лютага ў аддзяленні дзённага знаходжання на базе ТЦСАН. Галоўны акцэнт у рабоце з пажылымі людзьмі, пенсіянерамі і адзінокімі будзе зроблены на правядзенні прафілактычных гутарак і навучанні правільным дзеянням у выпадку ўзнікнення той ці іншай надзвычайнай сітуацыі.
Удзельнікамі 2-га этапа  акцыі, які пройдзе з 13 па 20 лютага, стануць навучэнцы Кардонскай, Мікіціхінскай школ і РЦДіМ. З вучнямі будуць праведзены гутаркі і гульнявыя праграмы, конкурсы, віктарыны, дэманстрацыя навучальных відэастужак і г. д.
3-ці этап акцыі пройдзе з 21 па 27 лютага на прадпрыемствах і ў арганізацыях.
Завяршальны 4-ты этап пройдзе 28 лютага ва ўнівермагу ў Шуміліне.
У правядзенні акцыі да работнікаў РАНС далучацца актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, а таксама юныя выратавальнікі-пажарныя і работнікі іншых зацікаўленых арганізацый.
Ларыса ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст РАНС.
Надрукавана ў №9 ад 31.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *