Хозяин хочет сам заготовить дрова. Как это сделать?

Общество Экономика

“Хачу нарыхтаваць дровы сам ”

На адну з апошніх “прамых ліній”, што праводзіць кіраўніцтва раёна, патэлефанаваў жыхар в. Цаўі У. І. Буракоў і папрасіў растлумачыць парадак саманарыхтоўкі дроў. Пытанне было адрасавана кіраўніку “Шумілінскага лясгаса” І. Я. Папку, які і даслаў у рэдакцыю інфармацыю з тым, каб апублікаваць яе на старонках раённай газеты.
Як адзначаецца ў лісце, згодна з патрабаваннямі адміністрацыйнай працэдуры 16.14 “Выдача ордэра на водпуск драўніны на корані (нарыхтоўка дроў)” з раздзела “Прыродакарыстанне” жадаючым ажыццяўляць саманарыхтоўку драўніны (нарыхтоўку дроў) трэба звяртацца ў лясніцтвы па месцы жыхарства. Там пішацца заява, на падставе яе лясніцтвы выпісваюць ордэр, па якім робіцца аплата драўніны насельніцтвам і на працягу 2-х рабочых дзён выдаецца дазвол на саманарыхтоўку драўніны. Тэрмін дзеяння ордэра – да 31 снежня года яго выдачы.
Кіраўніцтва лясгаса нагадала таксама кантактныя тэлефоны лясніцтваў: Шумілінскае лясніцтва – 51611, Мікіціхінскае лясніцтва – 51602, Мікалаеўскае лясніцтва – 51604, 51603, Обальскае лясніцтва – 51607, 51606, Мішневіцкае лясніцтва – 51624, Казьянскае лясніцтва – 44824, 44301.
Час работы лясніцтваў (акрамя выхадных і святочных дзён) – з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак – з 13.00 да 14.00.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №8 ад 27.01.2017 г.



1 комментарий по теме “Хозяин хочет сам заготовить дрова. Как это сделать?

  1. Попок не в курсе, что ли? Или сознательно водит за нос и население, и журналистов? Порубочные билеты в настоящее время не выдаются. Процедура разрешения на заготовку дров на корню приостановлена в связи с вступлением в силу нового Лесного кодекса и отсутствием прочих подзаконных актов. Поговорите на эту тему с компетентным человеком.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *