Запрашаем ветэранаў у спартыўны клуб

Здоровье Общество

Запрашаем ветэранаў у спартыўны клуб

Калі чалавек спыняе актыўную прафесійную дзейнасць, кола яго зносін звужаецца, зніжаюцца фізічныя нагрузкі, з’яўляецца адчуванне дыскамфорту.
Раённы савет ветэранаў сумесна з фізкультурна-аздараўленчым цэнтрам арганізуе клуб “Здароўе і доўгажыхарства” для тых, хто аддае перавагу здароваму ладу жыцця. У клубе будзе прапанавана аздараўленне праз сістэматычныя заняткі ў спартыўных секцыях: шахматна-шашачнай, аздараўленчай гімнастыкі, валейболе  (бясплатныя); плавання, настольнага тэнісу, трэнажорная зала (льготны кошт); будуць праводзіцца кансультацыі ўрачоў, экскурсіі, аздараўленчыя прагулкі і іншае.
Клуб для актыўных людзей, якія імкнуцца да здаровага ладу жыцця, стане не толькі прафесійна абсталяванай пляцоўкай для заняткаў рознымі відамі спорту, але і клубам для людзей, блізкіх па духу і інтарэсах. Наш клуб дапаможа зрабіць ваша жыццё паўнацэнным і насычаным.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у арганізацыйных занятках, якія пройдуць у ФАЦ 1 лютага ў 11.00. Кіраўнікі секцый правядуць экскурсію па залах  цэнтра і арганізуюць запіс у клуб “Здароўе і доўгажыхарства”.
Аргкамітэт.
Надрукавана ў №8 ад 27.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *