Зима, снег и катание на лошади — вести из Шумилинской СШ №2

Здоровье Образование

На кані пакаталіся!
Новы год, Дзень снегу, зімовы задор – усё гэта ўплялося ў фізкультурнае свята “Вітаем зімачку-зіму!”, якое знайшло нямала прыхільнікаў у Шумілінскай СШ №2.
Дзеці заўсёды ахвотна адгукаюцца на спартыўныя забавы, тут галоўнае – арганізаваць. І гэтую ролю ўзяла на сябе настаўніца 1 “Б” класа Наталля Сініцына. Наталля Мікалаеўна падрыхтавала захапляльныя спартыўныя эстафеты, камандныя гульні. Дзеці з задавальненнем праявілі сябе ў якасці снежных снайпераў, казачнікаў, скульптараў, спявалі песні пра зіму, разгадвалі загадкі.
А завяршылася свята сюрпрызамі. І не толькі салодкімі. Галоўным падарункам стала катанне на кані, запрэжаным у сані. Для сённяшніх дзяцей такая забава – ужо экзотыка, але якая шчырая радасць была на іх тварах!
Ад імя бацькоў першакласнікаў Людміла СІЛЬВЕСТРАВА.
Надрукавана ў №8 ад 27.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *