Раённай газеце – 85

Актуалии Общество

Раённай газеце – 85
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра і сардэчна віншуюць калектыў установы «Рэдакцыя газеты «Герой працы» Шумілінскага раёна» з 85-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты!

Газета можа ганарыцца сваёй гісторыяй. За 85 год яна стала добрым сябрам і дарадчыкам для многіх жыхароў Шуміліншчыны. На яе старонкках адлюстраваліся лёсы тысяч нашых землякоў – людзей розных пакаленняў і прафесій.
За гады існавання не раз мянялася яе назва, абнаўляўся рэдакцыйны калектыў, але нязменным заставалася галоўнае – аператыўнае рэагаванне, узважанае і аб’ектыўнае адлюстраванне падзей.
Сёння ў газеты ёсць свой цвёрды і выразны почырк, характар, да яе думкі прыслухоўваюцца, ёй давяраюць. Калектыву рэдакцыі ўдаецца рабіць газету цікавай, запатрабаванай у шырокага кола падпісчыкаў, якія маюць магчымасць атрымліваць якасную і дакладную інфармацыю пра жыццё раёна.
Упэўнены, что вялікі творчы патэнцыял, прагрэсіўныя погляды, майстэрства і ў далейшым будуць садзейнічаць  плённай рабоце калектыву рэдакцыі на карысць Шумілінскага раёна.
Ад усёй душы жадаем вам новых творчых  узлётаў, журналісцкага  чуцця на ўсё цікавае, стабільнага тыражу і нязменных чытацкіх сімпатый, шчасця, здароўя і дабрабыту.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта А. І.  Снараў.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.

Надрукавана ў №7 ад 24.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *