Друзья районной газеты «Герой працы» шлют ей свои поздравления с 85-летием

Актуалии Общество

“Заўжды быць першымі там, дзе нараджаюцца навіны”
Я б хацеў, каб вы засталіся назаўсёды, нягледзячы ні на якія цяжкасці. Канешне, некалі ў раёнкі было і шэсць тысяч падпісчыкаў, але гэта быў зусім іншы час. Упэўнены: тыя, хто сёння з вамі, – сапраўдныя вашы сябры, якія на вас спадзяюцца, вам вераць. І я сярод тых, каму патрэбны “Герой працы”. Лічу, што ў раённага друку ёсць будучае. Абласныя газеты могуць не знайсці свайго месца, а раёнкі будуць заўжды. Раёнка – гэта як сямейны альбом, які дазваляе пабыць сярод блізкіх.
Жыццё вельмі рознае, і адлюстроўваць яго трэба такім, якое яно ёсць. Таму і газета павінна быць рознай. Я жадаю вам свабоды, поспеху, ніколі не спыняцца і заўжды быць першымі там, дзе нараджаюцца навіны.
Аляксандр ШТОКІН, верны сябра раёнкі. г. п. Обаль.

У 85-гадовы юбілей жадаем калектыву рэдакцыі любові і павагі чытачоў. Няхай ваша прафесійнае жыццё будзе напоўнена такімі падзеямі, сустрэчамі, уражаннямі і адкрыццямі, якімі вам будзе прыемна дзяліцца з намі, вашымі чытачамі. Раёнка карыстаецца аўтарытэтам сярод жыхароў раёна, і гэта вынік зладжанай работы калектыву прафесіяналаў – людзей, якія сапраўды любяць тое, чым займаюцца. Цікавых вам праектаў, пастаяннага творчага гарэння і энтузіязму!
Юрый МАСКАЛЬКОЎ і калектыў Шумілінскага РВЭС.

Ад імя работнікаў Шумілінскага РАНС віншую шаноўны калектыў рэдакцыі газеты “Герой працы” з 85-годдзем з дня выхаду першага нумару.
Рэдакцыйны калектыў робіць усё, каб раённая газета давала кожнаму жыхару раёна магчымасць прыняць удзел у абмеркаванні праблем, выказаць сваю думку, падзяліцца радасцю ці болем. “Герой працы” заўжды была і застаецца крыніцай галоўных раённых навін.
Жадаю ўсяму калектыву здароўя, дабрабыту, вялікіх творчых поспехаў. Няхай матэрыялы заўжды будуць такімі ж значнымі і цікавымі, а тэмы – актуальнымі.
Андрэй САСНОВІЧ, начальнік Шумілінскага РАНС.

Шчыра віншуем калектыў рэдакцыі з выдатным юбілеем – 85-годдзем заснавання газеты “Герой працы”.
Адметнымі рысамі раённага друку заўжды былі датычнасць да важнейшых падзей рэгіёна і ўвага да чалавека, прафесійнае служэнне доўгу і аб’ектыўнасць. Заслужаны аўтарытэт у чытачоў – найвышэйшая ацэнка вашай дзейнасці.
Жадаем вам вялікіх творчых поспехаў, росквіту і фінансавай стабільнасці. Няхай ваша журналісцкае пяро заўжды застаецца вострым.
Святлана ІВАНОВА і калектыў Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.

У першую чаргу хачу падзякаваць работнікам рэдакцыі за супрацоўніцтва і разуменне. Вы заўжды аказваеце падтрымку тым, хто заслугоўвае ўвагі. Рабочы гэта, які сумленна рупіцца на сваім працоўным месцы, ці кіраўнік, што поўнасцю аддаецца справе і дабіваецца вынікаў, малады спецыяліст ці ветэран працы. Вашы матэрыялы – выдатная падтрымка і добры стымул для новых здзяйсненняў і перамог.
Жадаю калектыву рэдакцыі “Герой працы” моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту.
Васіль ЮХНАВЕЦ, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў.

Пошта і раённая газета неразрыўна звязаны паміж сабой. Няхай наша сяброўства і цеснае супрацоўніцтва выліваюцца павышэннем тыражу “Героя працы”. Жадаем раённым журналістам натхнення, заўжды напаўняць раёнку цікавымі, актуальнымі, карыснымі матэрыяламі. А мы зробім усё, каб газета дайшла да чытача, каб кола сяброў раёнкі расло.
Поспеху вам ва ўсіх  пачынаннях, няхай праца прыносіць маральнае і матэрыяльнае задавальненне. З 85-годдзем!
Алеся НОВІКАВА і калектыў Шумілінскага ўчастка паштовай сувязі.

Найперш я жадаю ўсяму калектыву рэдакцыі здароўя. Вы крочыце ў нагу з часам і заўжды знаходзіцеся на перадавой важных падзей і адкрыццяў. Усё, пра што расказвае раёнка, актуальнае і цікавае. Вы заўжды падтрымліваеце медыкаў у прапагандзе здаровага ладу жыцця, размяшчаючы на старонках газеты адпаведныя матэрыялы. Значыць, мы разам дбаем пра здароўе нашых землякоў. Дзякуй за вашу важную работу.
Канстанцін БАКАНАЎ і калектыў цэнтральнай раённай бальніцы.

Не сакрэт, што ў кожным рэгіёне і горадзе асаблівую ролю адыгрываюць мясцовыя сродкі масавай інфармацыі. Ім давяраюць, да іх меркавання прыслухоўваюцца. «Герой працы» даўно стала сябрам, суразмоўцам і дарадцам для многіх нашых жыхароў. На газетных старонках адбіліся лёсы тысяч землякоў – людзей розных прафесій, розных пакаленняў. Газета па праву заваявала грамадскае прызнанне: чытачы аператыўна атрымліваюць аб’ектыўную інфармацыю, пазнаюць нешта для сябе цікавае, чакаюць новых змястоўных артыкулаў.
Менавіта з публікацый у раённай газеце 12 гадоў таму пачынаўся мой творчы шлях: адчуўшы радасць творчасці, я назаўсёды абрала для сябе прафесію журналіста. У многіх аўтараў я вучылася і вучуся ярка выказваць свае думкі, сумленна фармуляваць складаныя праблемы. Дзякуй вам за вашу нялёгкую працу і за прафесіяналізм!
З вялікім задавальненнем віншую з юбілейнай датай! Жадаю любімаму выданню далейшага росквіту, а творчай камандзе – рэалізацыі намечаных планаў, натхнення, усялякіх поспехаў, а таксама здароўя і асабістага шчасця. Няхай удача заўсёды ўсміхаецца вам! Хай газета і далей ідзе ў нагу з часам, не старэе насуперак шаноўнаму ўзросту, застаецца чытаемай, цікавай і запатрабаванай! Заўсёды і ва ўсім будзьце першымі, аб’ектыўна і праўдзіва асвятляйце падзеі жыцця горада і раёна. Так трымаць!
З павагай, няштатны карэспандэнт Вольга КОЦІКАВА.

“Герою працы” – 85,
И сердце гордится вами опять.
Я из России, и говор мой строже,
Но всё ж
с белорусскою моваю схожий.
Славянские корни не истребить,
И наши истории не разделить.
На ваших старонках встают для меня
Знакомые лица – словно родня.
Тут те, кто працуе,
Кто честно кіруе,
Закон кто пільнуе
И помощь даруе.
И дзякуй вялікі вашим спецкорам,
Что свято блюдут беларускае слова.
От всех нас уже только за это
Пашаны достойна ваша газета.
И я вам от сердца хочу пожелать:
Працы Герой, так дальше держать!
Людміла ТАРАСАВА,
в. Надзежына.

Былы раённы ідэолаг Святлана Вярцінская спецыяльна завітала ў рэдакцыю, каб павіншаваць сённяшні калектыў, ветэранаў друку і ўсіх чытачоў з юбілеем раённай газеты. З’явілася на парозе рэдакцыі з пірагом, які спякла да такой нагоды.
“Самае галоўнае, – сказала Святлана Данілаўна, – каб у вас было больш сяброў, больш падпісчыкаў. Ведаю, бачыла, што ў многіх дамах вісяць календары ад “Герой працы”, а я жадаю – каб у кожным. А яшчэ дружнаму, мной любімаму калектыву раённай газеты зычу новых творчых поспехаў, новых перамог, быць такой жа, як вы і ёсць – адзінай сям’ёй”.
Надрукавана ў №7 ад 24.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *