Первоклассники Шумилинской СШ №2 победили в школьном конкурсе по сбору маккулатуры и металлолома

Образование Экономика

Кропля малая, а па кроплі – мора

Ніколі яшчэ людзі не былі так моцна заклапочаны экалагічнымі праблемамі і энергазберажэннем, як сёння. Шмат пра гэта пішуць у газетах, паказваюць па тэлебачанні, гавораць па радыё. Але важна не толькі пісаць і гаварыць, але і рабіць. І пачынаць трэба з сябе, са сваёй сям’і. Вучні нашай школы добра ведаюць актуальнасць пытання ўтылізацыі і паўторнага выкарыстання другаснай сыравіны.
Таму ўсе, ад першакласнікаў да выпускнікоў, прынялі ўдзел у аперацыі па зборы макулатуры і металалому. У агульным спаборніцтве пераможцамі стаў 1 “А” клас (кл. кір. Н. М. Сініцына) і 4 клас (кл. кір. В. А. Дубко), а ў індывідуальным спаборніцтве па зборы паперы – Шумілава Ганна (4 кл.), Кузьмічова Ангеліна (1 “А” кл.), Ганчарэнка Андрэй  (2 “Б” кл.), Лукач Кацярына 2 (“Б” кл.), Жыгулін Уладзіслаў (9 кл.), па зборы металу – Гапеева Вольга (2 “А” кл.), Наўныка Ілья (5 кл.), Місурагін Дзмітрый (8 кл.). Наогул, за першае паўгоддзе школьнікамі, іх бацькамі і настаўнікамі было сабрана 3557 кг макулатуры і 2700 кг металалому. Скажаце, што гэта зусім мала для такой вялікай школы? Згодная. Але, па-першае, гэта толькі пачатак, а па-другое, нездарма існуе народная прыказка “Кропля малая, а па кроплі – мора”.
Усе ўдзельнікі аперацыі былі ўзнагароджаны дыпломамі і атрымалі салодкія пачастункі. Асобная падзяка была выказана бацькам вучняў, якія з задавальненнем і захапленнем удзельнічаюць ва ўсіх школьных мерапрыемствах, разумеюць неабходнасць такіх спраў і гатовы па меры сваіх сіл супрацоўнічаць са школай. Ім былі дасланы падзячныя лісты.
Пачаўся 2017 год, а значыць у нас ёсць магчымасць палепшыць у краіне становішча па энергазберажэнні, няхай і самым простым шляхам – зборам другаснай сыравіны.
Наталля ПАЛАСУХІНА,
педагог-арганізатар Шумілінскай СШ №2.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *