В Шумилинском историко-краеведческом музее открыта выставка декоративно-прикладного искусства

Культура Общество

Музейная афіша: “Рукатворныя цуды”

Пад такой назвай у Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіць выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўдзельнікаў музейнага праекта “Народная крыніца”, якая стала творчай справаздачай за год. Экспазіцыя арганізавана ў рамках святкавання 30-годдзя стварэння ветэранскай арганізацыі раёна.
На выставе прадстаўлены 86 работ 10 рукадзельніц. Аўтары работ – жанчыны, якія з выхадам на заслужаны адпачынак адкрылі ў сябе схаваныя таленты. Вырабы з саломкі і тканіны, дрэва і пражы, нітак і бісеру прысвечаны навагодняй тэме. З дапамогай розных тэхнік і тэхналогій вышыўка крыжам (Кучумава Ульяна), алмазная вышыўка, бісерапляценне (Сафончык Ларыса), вязанне на спіцах і кручком, дэкупаж (Калянковіч Таццяна), каркасныя цацкі з нітак і тканіны, мазаіка (Ганчарова Тамара), батык (Карніловіч Таццяна, Танковіч Валянціна, Весялкова Вольга), жывапіс (Чыжыкава Валянціна), калаж (Фамянок Таісія) – майстрыхі адлюстравалі самыя яркія і хвалюючыя моманты, звязаныя з зімовымі святамі.
Святочны настрой, абмен думкамі і ідэямі, і канешне ж, прыгажосць экспанатаў не пакінуць наведвальнікаў выставы раўнадушнымі, а таксама дадуць штуршок для творчасці пачынаючых майстроў.
Выстава будзе працаваць да 31 студзеня.
Святлана ІВАНОВА,
дырэктар гісторыка-краязнаўчага музея.
Надрукавана ў №6 ад 20.01.2017 г.



1 комментарий по теме “В Шумилинском историко-краеведческом музее открыта выставка декоративно-прикладного искусства

  1. Что за «мезей» и с каких пор «декоротивно-прикладное»? Теряем квалификацию…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *