На працягу 14-15 студзеня на тэрыторыі Віцебскай вобласці прайшлі моцныя снегапады з наліпаннем мокрага снегу. Вышыня снежнага покрыва ў асобных раёнах склала 60-80 см. Камунальныя і дарожныя службы працуюць у кругласутачным рэжыме, але выканаць увесь аб’ём работ складана.
Кіраўніцтва вобласці і раёна звяртаецца да кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, жыхароў Віцебшчыны з просьбай далучыцца да расчысткі ад снегу замацаваных тэрыторый і ўласных падворкаў, дваровых тэрыторый ля шматпавярховых дамоў. Камунальныя і дарожныя службы працягваюць работу па расчыстцы тэрыторый, дарог, пад’ездаў, асабліва сацыяльна важных аб’ектаў.
Зварот адрасаваны актывістам грамадскага аб’яднання Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, якія могуць дапамагчы ў расчыстцы ад снегу двароў пажылых, адзінокіх, сацыяльна неабароненых грамадзян.
Звяртаем увагу ўладальнікаў аўтатранспарту на неабходнасць уборкі снегу ля аўтамабіляў, а таксама на тое, каб стаячыя на вуліцах ці ў дварах аўтамабілі не перашкаджалі снегаўборачнай тэхніцы.