Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.


Разбой
Жыхар а.-г. Мікіціха, які быў у стане алкагольнага ап’янення, патрабаваў у свайго земляка, каб той аддаў яму пэўную суму грошай. Не проста патрабаваў, а размахваў перад пацярпелым нажом і пагражаў забойствам. Усю гэту карціну ўбачылі вяскоўцы і выклікалі супрацоўнікаў РАУС. Была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 207 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Разбой”. Цяпер мужчыну, які хацеў завалодаць чужымі грашыма, пагражае пазбаўленне волі ад 3 да 10 гадоў.
Агнястрэльная зброя
Жыхар раёна незаконна захоўваў у сябе дома незарэгістраванае ружжо.  Згодна з арт. 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў” ўзбуджана крымінальная справа. Яму пагражаюць папраўчыя работы да двух гадоў або арышт да шасці месяцаў, або абмежаванне волі да пяці гадоў, або пазбаўленне волі да сямі гадоў. Да суда мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Незаконнае спіртное
За мінулы год у раённы аддзел унутраных спраў паступіла 29 інфармацый пра факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства. Дзесяць інфармацый пацвердзіліся. З незаконнага абароту было канфіскавана 237 літраў самагону, самагоннай брагі і іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці. За выраб і продаж такой прадукцыі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 16 жыхароў раёна.

Са зводак ДАІ
У кювеце

Жыхар Віцебскага раёна, які на аўтамабілі “КІА” рухаўся па аўтадарозе Р-20, з’ехаў у кювет. У гэтым была вінавата не слізкая студзеньская дарога, а стан алкагольнага ап’янення вадзіцеля. Складзены два адміністрацыйныя пратаколы. Аўтамабіль адбуксіраваны на штрафстаянку РАУС. Якое пакаранне чакае вадзіцеля – з гэтым будуць разбірацца супрацоўнікі ДАІ па месцы жыхарства парушальніка.
Пешаходы
У студзені да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты сем пешаходаў, якія ў цёмны час сутак ішлі па праезнай частцы дарогі без святловяртальных элементаў. За такое парушэнне пешаходы атрымалі штраф да трох базавых велічынь.
Нецвярозыя
З 1 па 11 студзеня  супрацоўнікі ДАІ затрымалі на тэрыторыі раёна аднаго вадзіцеля, які ў стане алкагольнага ап’янення кіраваў аўтамабілем. Па Віцебскай вобласці за гэты перыяд затрыманы 64 нецвярозыя вадзіцелі (прычым, дзесяць з іх – жанчыны). Селі за руль “пад мухай” два механізатары на транспарце арганізацый і прадпрыемстваў, астатнія парушальнікі былі на асабістых аўтамабілях.
На летніх колах
Жыхар Новаполацка, які ехаў на асабістым аўтамабілі «Пежо-407» па аўтадарозе Р-20, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Асноўная прычына дарожна-транспартнага здарэння – летнія колы на аўтамабілі. На мужчыну складзены два адміністрацыйныя пратаколы, якія для далейшага разгляду накіраваны па месцы жыхарства парушальніка.
Падрыхтавла Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №5 ад 17.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *