Пра што пісала ў 1973 годзе «Герой працы?»

Актуалии Общество

Пра што пісала ў 1973 годзе «Герой працы?»

Трынаццатая зарплата
Плённа папрацаваў летась калектыў Дабееўскага спецаддзялення “Сельгас-тэхніка”. За якаснае выкананне ўсіх вытворчых паказчыкаў тут налічана “трынаццатая зарплата”. Многія атрымалі значныя сумы. Напрыклад, трактарыст М. Т. Кузняцоў – 172, шафёр О. І. Дрыбко – 169, трактарыст Г. Я. Сувораў – 147 рублёў. Усяго на “трынаццатую зарплату” выдаткавана 7200 рублёў.
Добрая прыбаўка ў сямейны бюджэт!
Т. АРТАМОНАВА.

Будуецца сыраробчы завод
Непадалёк ад вінзавода, на месцы былой сянной базы, раскінулася будаўнічая пляцоўка. Працуе землярыйная тэхніка, з дапамогай рулетак і тэадаліта робяцца вымярэнні…
Тут будзе новы сыраробчы завод.
Сёлета на будаўніцтве завода падрадным арганізацыям ПМК-120 і ПМК-126 прадстаіць асвоіць 500 тысяч рублёў. Робяцца пад’язныя шляхі, пракладваецца дрэнаж, зносяцца старыя пабудовы. Распачаты ўжо і работы па нулявому цыклу галоўнага корпуса.
Новы завод толькі нараджаецца. Першую прадукцыю ён выдасць  не раней чым праз тры гады. Але яго адрас ужо вядомы. Па чыгунцы прыбываюць і прыбываюць для завода грузы – тэхналагічнае абсталяванне.
Р. ГАЛЬПЕРЫН.

Бывай, зіма!
На традыцыйнае свята зімы ў Лескавічы сабраліся сельскія працаўнікі калгасаў імя Леніна, “Правда”, імя Энгельса, рабочыя і служачыя з райаб’яднання і Дабееўскага спецаддзялення “Сельгастэхніка”, ПМК-25, торфапрадпрыемства “Дабееўскі мох”, масласырзавода і іншых прадпрыемстваў і ўстаноў Шуміліна.
Прывітальным словам свята адкрыў старшыня выканкома Лескавіцкага сельскага Савета П. А. Ерашоў. Ганаровае права ўзняць святочны сцяг прадастаўляецца старэйшаму калгасніку імя Леніна Ц. П. Шмэркіну і перадавой даярцы з гэтай жа гаспадаркі М. К. Лях. Урачыста гучыць Гімн Савецкага Саюза. Горда лунаюць сцягі ўсіх саюзных рэспублік.
Пад віншавальныя гукі туша і дружныя воплескі ўсіх прысутных шматлікім перадавікам вытворчасці ўручаюцца каштоўныя падарункі. Лепшых працаўнікоў сяла і райцэнтра вітаюць з эстраднай сцэны лескавіцкага парка самадзейныя артысты РДК.
Затым у надазёрным парку пачаліся гульні, атракцыёны, лыжныя спаборніцтвы.
Ф. МІКАЛАЕЎ.

Ігнаруюць важны рэзерв
За першае паўгоддзе мінулага года саўгас “Лаўжанскі” закупіў у насельніцтва 303 свінні. У бягучым годзе – ніводнай.
Па некалькі дзесяткаў вепрукоў і свінак былі куплены летась у насельніцтва і пастаўлена на адкорм і калгасамі імя Леніна, імя Мічурына. Сёлета ж тут таксама, відавочна, вырашылі адмовіцца ад гэтага рэзерву павелічэння вытворчасці і рэалізацыі мяса, бо не закупілі яшчэ ніводнай жывёліны. Між тым планы трэцяга года пяцігодкі вельмі напружаныя. І каб выканаць іх, трэба спаўна выкарыстоўваць усе магчымасці для расшырэння вытворчасці і нарыхтовак мяса.
П. РЭДЗЬКІН.

Спаборнічаюць стралкі
Нядаўна ў саўгасе імя Кароткіна прайшлі спаборніцтвы па кулявой стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі па здачы норм ГПА.
Лепшыя вынікі ў ходзе спаборніцтва паказалі механізатары У. М. Акунёў, П. Д. Чарнічэнка, электрык Л. Л. Акунёў, начальнік механізаванага атрада С. Е. Селязнёў, дырэктар Чырвонаюраўскай васьмігадовай школы Т. А. Дабравольская, галоўны інжынер саўгаса А. С. Дабравольскі.
Паспяхова прайшлі спаборніцтвы па стральбе таксама на заводзе торфаізаляцыйных вырабаў імя Даўмана і ў Даўманскай сярэдняй школе.
І. БАГАЦЁНАК, старшыня раённага камітэта ДТСААФ.

У партыю Леніна
Зацверджаны рашэнні пярвічных партарганізацый аб прыёме кандыдатамі ў члены КПСС: В. М. Казлова – трактарыста калгаса імя Суворава, М. П. Медзікава – трактарыста калгаса імя Урыцкага, А. П. Сідарэнкі – намесніка начальніка мехатрада саўгаса “Казьяны”, В. В. Дударава – аўтакранаўшчыка Обальскага цагельнага завода, М. В. Васільева – шафёра саўгаса “Сіроцінскі”.

Шумілінскі камбінат камунальных прадпрыемстваў даводзіць да ведама
жыхароў г. п. Шуміліна, што паліванне гародаў з водаразборных калонак у дні работы лазні (чацвер, пятніцу і суботу) дазваляецца толькі з 22 гадзін.
Грамадзяне, якія парушаюць устаноўлены парадак, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.
АДМІНІСТРАЦЫЯ.
Падшыўкі гартала Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №4 ад 13.01.2017 г.



8 комментариев по теме “Пра што пісала ў 1973 годзе «Герой працы?»

  1. ЗА 40 ЛЕТ НИЧЕГО ПРАКТИЧЕСКИ И НЕ ИЗМЕНИЛОСЬ…УЖАС.НЕ СТРАНА А КАКОЙ ТО ПЕРВОБЫТНО ОБЩИННЫЙ СТРОЙ С НАТУРАЛЬНЫМ ХОЗЯЙСТВОМ…ЗА РАБОТУ ЗАРПЛАТА ИЗ МАГАЗИНОВ РАЙПО…И ЛЮДИ РАДУЮТСЯ ЧТО ХОТЬ ЧТО ТО.РАЗВЕЛИ ДАРМОЕДОВ В ГАЛСТУКАХ…ЧТО НА НАРОД ЗАРПЛАТ НЕТ…КОМЕДИЯ.ЧТО БУДЕТ ДАЛЬШЕ,ОСТАЛОСЬ НЕМНОГО.СО ВТОРОГО КВАРТАЛА КРЕМЛЬ ЗАКРЫВАЕТ НА ТРЕТЬ ПОДАЧУ НЕФТИ И ГАЗА….ИГРА НАЧАЛАСЬ

  2. Что тебе наши дармоеды в галстуках покоя не дают? Ты же сбежал отсюда и теперь кормишь таких же у соседей. А у них аппетиты побольше наших будут. Довели Россию, что уже разворовывать нефти не хватает, у Беларуси отбирают.

  3. ПОЧЕМУ СБЕЖАЛ…ПОШЕЛ И СМОГ ВСЛЕД ЗА КУРСОМ ДОЛЛАРА.ЗДЕСЬ ПРОЩЕ В РАЗЫ.У НАС ЗАРПЛАТА В КОНВЕРТАХ…И ЗАРАБОТОК ЗАВИСИТ ОТ ТВОЕГО ЛИЧНОГО ПОТЕНЦИАЛА А НЕ УРАВНИЛОВКА В НИЩЕБРОДСКИХ ОРГАНИЗАЦИЯХ РАЗВОРОВАННЫХ РУКОВОДСТВОМ.ТЕПЕРЬ ДО ЛЮДЕЙ ДОБРАЛИСЬ…ТУНЕЯДСТВО ПРИДУМАЛИ…ДАЙТЕ НАМ 3000-4000 РУБЛЕЙ В МЕСЯЦ МЫ ВЕРНЕМСЯ РАБОТАТЬ НА БЛАГО СТРАНЫ.А ТАК СЛУШАЙТЕ ДАЛЬШЕ БРЕД О СВЕТЛОМ БУДУЩЕМ…ОНО УЖЕ НЕ ЗА ГОРАМИ.А ЕСЛИ СКАЗАТЬ НЕЧЕГО ТУПО К 8 УТРА НА ПРАЦУ ПРИСЛУЖИВАТЬСЯ ВОРАМ ЗА МИСКУ СУПА…

  4. СКОЛЬКО РОССИИ МОЖНО КОРМИТЬ СТРАНУ ДАРМОЕДОВ…КАКИЕ ТО УСЛОВИЯ ПРИДУМАЛИ СТАВИТЬ…КРЕМЛЮ.ДОЛГО ЛИ ДУМАЛИ ВНОВЬ ИЗБРАННЫЕ МАСТОДОНТЫ ЭКОНОМИКИ С ПАРТБИЛЕТОМ ПОД ПОДУШКОЙ…РАЗВЕЛИ АРМИЮ ТУНЕЯДЦЕВ С ПОРТФЕЛЯМИ…САМИ НЕ ЗНАЮТ ТЕПЕРЬ ГДЕ ДЕНЬГИ БРАТЬ..КАКИЕ ТО ВЫДУМАННЫЕ ЦИФРЫ О СОКРАЩЕНИИ БЕЗРАБОТИЦЫ…ЛЮДЯМ МОЗГИ ПРОМЫЛИ ЧТО И ЭТОЙ РАБОТЫ НЕ БУДЕТ…ВЫХОД НА ПЕНСИЮ ПОДНЯЛИ,ЛЮДЕЙ В КРЕДИТЫ ПО СОВЕТСКИМ КВАРТИРАМ ЗАГНАЛИ,ЧТО ДАЛЬШЕ…А ДАЛЬШЕ ВЫБОР ЗА НАМИ.БЫТЬ БАРАНОМ ИЛИ НАЧИНАТЬ ДУМАТЬ СВОЕЙ ГОЛОВОЙ…О СВОЕМ БУДУЩЕМ

  5. КОГДА ГРАНИЦЫ ОТКРЫТЫ ПРИБАЛТИКА РАДА НАШИМ РАБОЧИМ РУКАМ…ЧТО ДЕРЖИТ ТРУДОСПОСОБНЫХ УМНЫХ МУЖЧИН,ЧТО? ПРОСТО ЛЕНЬ…ПРИВЫКЛИ ЧТО ЗА ВАС ДУМАЮТ И НА РАБОТЕ НИЧЕГО НЕ ДЕЛАТЬ…ПОЗОРИЩЕ А НЕ МУЖСКОЕ НАСЕЛЕНИЕ СТРАНЫ.ВСЕХ С 8 МАРТА БЕЗ ИСКЛЮЧЕНИЯ. МУЖИКИ ПЛАЧУТ,ЖЕНЩИНЫ БОЛЬШЕ ЗАРАБАТЫВАЮТ…ЖИЗНЬ ОДНА.И ПОЧЕМУ В РАЙОНКЕ ПЕРЕСТАЛИ ПУБЛИКОВАТЬ КУРСЫ ВАЛЮТ…НА ГЛАЗАХ УМИРАЕТ НОВЫЙ «КРЕПКИЙ» РУБЛЬ.БЕЗ РОССИИ МЫ НЕЧТО И НИКТО.ТАК БЫЛО ТАК ЕСТЬ И ТАК БУДЕТ…

  6. Курсы валют публикуются в каждом номере газеты, и не надо всегда во всем обвинять газету, вам не кажется что неприлично писать подобного рода комментарии. Что это за выражения такие, вы как будто выросли не в цивилизованной стране, а неизвестно где.Никто не говорит, что белорусам сейчас легко жить, но и подобного рода высказывания никто не афиширует.

  7. В стране жить можно,но работать за копейки на благо мерзот в галстуках…удел реально баранов…

  8. ПРИЯТНО ВИДЕТЬ ЧТО ХОТЬ ОДИН МУЖЧИНА НЕ СОГЛАСЕН С СИТУАЦИЕЙ В СТРАНЕ….НО КАК И ВСЕ НИЧЕГО НЕ МОЖЕТ ПОДЕЛАТЬ…КУШАТЬ ХОТЬ ЧТО ТО ХОЧЕТСЯ…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *