З надыходзячым 2017 годам, жыхары і госці Шуміліншчыны!

Актуалии Общество

З надыходзячым 2017 годам!

Дарагія жыхары і госці Шуміліншчыны!
Перагортваючы апошнія старонкі календара 2016 года, кожны ў думках падводзіць яго вынікі. Няхай адыходзячы год пакіне ў нашай памяці самыя лепшыя ўспаміны, самыя прыемныя, яркія і, несумненна, значныя моманты жыцця  кожнага.
Пражыты год нельга назваць простым, ён ставіў перад намі складаныя задачы, але, нягледзячы ні на што, адыходзячы год быў насычаны важнымі і значнымі падзеямі, якія сумесна з вамі нам удалося рэалізаваць.
У раёне прадоўжана  жыллёвае будаўніцтва, здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны дом у райцэнтры, дзякуючы чаму многія сем’і змаглі палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. Будаўніцтва жылля для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў будзе працягвацца і ў 2017 годзе.
Для жыхароў Шуміліншчыны гасцінна расчыніў свае дзверы ўтульны фізкультурна-аздараўленчы комплекс з сучаснай трэнажорнай залай, залай для аэробікі і плавальным басейнам. Праведзены рамонт фасада будынка суда. Працягваліся работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку ў населеных пунктах раёна.
Падрастаючае пакаленне папоўніла  скарбонку інтэлектуальных, спартыўных і творчых перамог.
Нельга не адзначыць, што 2016 таксама быў годам важнай палітычнай падзеі ў жыцці краіны – выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці ўсім жыхарам Шуміліншчыны за цвёрдую грамадзянскую пазіцыю і актыўны ўдзел у кампаніі, якая ў многім вызначае вектар развіцця нашай дзяржавы.
Прыміце самыя шчырыя сардэчныя віншаванні
з надыходзячым Новым годам і светлым святам  Нараджэння Хрыстова!
Надыходзячы год абяцае быць не менш насычаным на важныя падзеі. Упэўнены, што для рашэння задач, якія нас чакаюць, у нас хопіць вопыту і сіл, цярпення  і настойлівасці.
Якім будзе надыходзячы год, залежыць ад кожнага з нас. Таму найперш хочацца пажадаць усім веры ў сябе і свае сілы.
Напярэдадні навагодніх святаў прыміце шчырыя пажаданні здароўя, дабрабыту, шчасця і стабільнасці!  Жадаем вам, вашым сем’ям, родным  і блізкім поспехаў, удачы, аптымізму, невычэрпнай энергіі, святочнага настрою, радасці і спаўнення ўсяго самага запаветнага ў 2017 годзе!
Раённы выканаўчы камітэт.                                 Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №102 ад 30.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *