Лепшы доктар – Дзед Мароз

Актуалии Здоровье Общество

Лепшы доктар – Дзед Мароз

Новы год – свята чароўнае і патаемнае для кожнага чалавека. Асабліва радуюцца ўпрыгожанай ёлцы, прыходу Дзеда Мароза і Снягуркі дзеці. Але бывае так, што ў святкаванне ўмешваецца  хвароба, і тады Новы год прыходзіцца сустракаць у бальнічных палатах.
Толькі вось пад Новы год адбываюцца цуды. І бальніца – не выключэнне. Актывісты пярвічнай арганізацыі БРСМ і піянерскай арганізацыя СШ №1 г. п. Шуміліна падарылі  казачную атмасферу 12 маленькім пацыентам і іх бацькам, якія перад святамі трапілі ў дзіцячае аддзяленне раённай бальніцы. Шчырымі і добрымі аказаліся розныя нячысцікі, таму  малыя з радасцю ўдзельнічалі ў конкурсах і забавах.  Радасцю зазіхацелі вочы дзяцей, калі ў залу ўвайшлі Дзед Мароз і Снягурка. І адразу закружыліся навагоднія карагоды, дзеці  ўспаміналі зімовыя вершы і спявалі песні.  Дзед Мароз са Снягуркай за старанні малых аддзякавалі  падарункамі, які былі прадстаўлены аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Смех, пазітыўны настрой – а гэта, як вядома, лепшыя лекі – луналі ў дзіцячым аддзяленні бальніцы. А лепшымі дактарамі ў гэты момант сталі Дзед Мароз са Снягуркай ды казачныя персанажы.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №102 ад 30.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *