Зацверджаны прагнозныя паказчыкі і бюджэт на 2017 год
У мінулую пятніцу ў вялікай зале Дома Саветаў адбылося пасяджэнне чарговай 33-й сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. Удзел у рабоце сесіі прынялі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання старшыня Полацкага райвыканкама М. М. Шаўчук і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. В. Мірош. Вяла пасяджэнне старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
На абмеркаванне ў якасці асноўных былі вынесены два пытанні: “Справаздача Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2016 годзе і прагнозных паказчыках на 2017 год” і “Аб раённым бюджэце на 2017 год”.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта А. І. Снараў прадставіў падрабязны аналіз работы вытворчай і сацыяльнай сферы раёна ў адыходзячым годзе, вызначыў асноўныя недахопы і іх прычыны. Стабільнае развіццё прадпрыемстваў і арганізацый раёна магчыма толькі пры ўмове выканання ўсіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Улічваючы той факт, што рэдакцыя газеты ў мінулым нумары друкавала даклад аб выкананні асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2016 годзе (з ім на пасяджэнні райвыканкама выступіў намеснік старшыні райвыканкама В. В. Доктараў), мы спынімся больш падрабязна на прагнозных паказчыках на наступны год, якія кіраўнік раёна прапанаваў дэпутатам на абмеркаванне і зацвярджэнне.
Сельская гаспадарка. У 2017 годзе плануецца пасеяць 13829 га зерневых і зернебабовых культур пры ўраджайнасці не менш 25 ц/га, з улікам ураджайнасці валавы збор чакаецца на ўзроўні 34500 тон. Рапсу плануецца пасеяць 2077 га з выхадам валавога збору не менш 3100 тон. Бульбы запланавана пасадзіць 120 га з выхадам валавога збору не менш 3600 тон. Гародніны плануецца пасеяць 15 га з выхадам валавога збору не менш 375 тон. Напружаныя задачы стаяць і перад жывёлаводамі раёна.
Прадоўжыцца рэалізацыя мерапрыемстваў па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый у рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2016 года №253.
У 2017 годзе ў прамысловым комплексе раёна прадоўжыцца рэалізацыя мер, накіраваных на выпуск высокаякаснай і запатрабаванай на рынку прадукцыі, эфектыўнае выкарыстанне вытворчага і працоўнага патэнцыялу, прадоўжыцца рэалізацыя асноўных мерапрыемстваў па мадэрнізацыі і тэхнічным пераўзбраенні дзеючых вытворчасцяў, што дазволіць нарасціць аб’ёмы выпуску прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю, у тым ліку інавацыйнай, павысіць яе канкурэнтаздольнасць.
Вытворчасць прамысловай прадукцыі ў разрэзе асноўных тавараў-прадстаўнікоў складзе: цэгла будаўнічая – 30000 тыс. умоўн. шт. ці 151,7% да 2016 года, цеплаэнергія – 65000 Гкал ці 100% да 2016 года, вада пітная – 840 тыс. куб. м ці 100% да 2016 года.
Тэмп росту экспарту тавараў без уліку рэспубліканскіх арганізацый прагназуецца на ўзроўні 104% да 2016 года. Выкананне паказчыкаў магчымае за кошт павелічэння экспартных продажаў гатовых вырабаў з драўніны, будаўнічай цэглы, алкагольных напояў, вырабаў з пластмасы.
Тэмп росту экспарту паслуг без уліку рэспубліканскіх арганізацый прагназуецца на ўзроўні 106,9% да 2016 года. Экспарт паслуг будзем развіваць за кошт будаўнічых паслуг пры будаўніцтве аб’ектаў на тэрыторыі вобласці, транспартных паслуг – за кошт павелічэння грузаперавозак у краіны СНД, турыстычных – за кошт задзейнічання патэнцыялу аграсядзіб, будаўніцтва кэмпінгаў.
Развіццё гандлю і грамадскага харчавання будзе накіравана на стабільнае забеспячэнне плацёжаздольнага попыту розных катэгорый насельніцтва высокаякаснымі таварамі шырокага асартыменту, пераважна айчыннай вытворчасці, пры высокім узроўні гандлёвага абслугоўвання, павелічэнне аб’ёмаў аказваемых спадарожных паслуг.
У наступным годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 1000 квадратных метраў жылля за кошт індывідуальных забудоўшчыкаў.
Далейшая работа жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна будзе ажыццяўляцца ў рамках дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2016-2020 гады. Плануецца замяніць 3 км цеплавых, 1 км водаправодных сетак, 6 старых катлоў на энергаэфектыўныя, устанавіць на цэнтральнай кацельні г. п. Шуміліна катла на МВП магутнасцю 6 МВт.
У наступным годзе прагназуецца атрымаць прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове 0,2 млн долараў ЗША – гэта далейшае развіццё прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу.
У 2017 годзе прадоўжыцца работа па забеспячэнні жорсткай увязкі росту заработнай платы з ростам вытворчасці працы, далейшым укараненні гібкіх сістэм аплаты працы, накіраваных на павышэнне матэрыяльнай зацікаўленасці работнікаў у эфектыўнай рабоце арганізацый. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата складзе 517,0 рублёў ці 108% да 2016 года. Запланавана стварэнне 23 новых працоўных месцаў.
Будуць уключаны ў план сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2017 год будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў г. п. Обаль, пытанне будаўніцтва ліўнёвай каналізацыі па вул. Юбілейная г. п. Шуміліна, прадоўжана работа па капітальным і бягучым рамонце жылых дамоў.
Важнейшая асаблівасць прагнозу на 2017 год – рост дабрабыту і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва на падставе ўдасканалення сацыяльна-эканамічных адносін, інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці рэальнага сектара эканомікі.
Бюджэт на 2017 год. Пра асноўныя паказчыкі раённага бюджэту наступнага года далажыла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка.
Праект бюджэту Шумілінскага раёна на 2017 год сфарміраваны на аснове параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2017 год, чакаемага выканання бюджэту ў 2016 годзе, змяненняў і дапаўненняў, уносімых у падатковае і бюджэтнае заканадаўства, а таксама асноўных падыходаў, прымяняемых пры фарміраванні даходнай і расходнай частак бюджэту раёна.
У аснову фарміравання кансалідаванага бюджэту раёна пакладзены асноўныя макраэканамічныя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2017 гады.
Агульная сума даходаў бюджэту раёна (без уліку бязвыплатных паступленняў) на 2017 год прагназуецца ў аб’ёме 10 937 641,00 рубель з ростам да чакаемага выканання за 2016 год на 13,6%, да першапачатковага плана на 5%.
У структуры даходаў бюджэту раёна прагназуюцца паступленні: падатковых даходаў у суме 9 484 956,00 рублёў (86,7% ад агульнай сумы ўласных даходаў), непадатковых даходаў – 1 452 685,00 рублёў (13,3%).
Асноўнымі крыніцамі даходаў з’яўляюцца: падаходны падатак з фізічных асоб (46,7% ад агульнай сумы даходаў), падатак на дабаўленую вартасць (15,6%), падаткі на зямлю і нерухомасць (14,2%), плацяжы з выручкі па асаблівых рэжымах падаткаабкладання (6,3%), кампенсацыі расходаў дзяржавы (7,4%).
Для збалансаванасці мясцовых бюджэтаў і ажыццяўлення мэтавых расходаў з рэспубліканскага бюджэту ў 2017 годзе прадугледжваюцца бязвыплатныя паступленні для перадачы ў бюджэт Шумілінскага раёна ў агульнай суме 16 366 922,00 рублі, у тым ліку: датацыя – 16 306 922,00 рублі; іншыя міжбюджэтныя трансферты – 30000,00 рублёў, субвенцыі – 30 000,00 рублёў.
У выніку даходы па бюджэту раёна на 2017 год з улікам бязвыплатных паступленняў з рэспубліканскага бюджэту складуць 27 304 563,00 рублі. Удзельная вага ўласных даходаў складзе 40,1%, бязвыплатныя паступленні – 59,9%.
Расходы па праекце кансалідаванага бюджэту Шумілінскага раёна на 2017 год прагназуюцца ў агульнай суме 27 304 563,00 рублі, (з каэфіцыентам 0,94 да ўдакладненага бюджэту 2016 года і 0,95 да першапачатковага бюджэту).
У аб’ёме бюджэту расходы на невытворчую сферу складуць 75,8%, на народную гаспадарку – 24,2%.
На сацыяльную сферу плануецца накіраваць 20 686 308,00 рублёў, ці 75,7 % ад агульнага аб’ёму расходаў бюджэту раёна. Удзельная вага выдаткаў на адукацыю ў аб’ёме бюджэту складае 44,4% ці 12 112 740,00 рублёў, ахову здароўя – 18,4% ці 5 031 618,00 рублёў, сацыяльную палітыку – 5,4% ці 1 487 248,00 рублёў, фізічную культуру, спорт, культуру і сродкі масавай інфармацыі – 7,5 % ці 2 054 702,00 рублі.
У ходзе выканання бюджэту 2017 года павінна забяспечвацца прыярытэтнае выкарыстанне сродкаў бюджэту на выкананне сацыяльных абавязацельстваў, захаванне рэальнага ўзроўню заработнай платы ў бюджэтным сектары, прадаўжэнне мэтанакіраванай работы па эканоміі, аптымізацыі расходаў, павелічэнні аб’ёмаў сродкаў ад прыносячай даходы дзейнасці і правядзенне палітыкі збалансаванага выканання бюджэтаў усіх узроўняў.
* * *
У абмеркаванні пытанняў прынялі ўдзел старшыня пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па эканамічным развіцці і бюджэту С. А. Дзмітрыенка, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў: дырэктар ПМК-70 А. Ю. Крыўко, дырэктар Обальскага керамічнага завода П. І. Манак, дырэктар Слабадской СШ А. М. Пузікава, а таксама старшыня Лаўжанскага сельвыканкама С. П. Кійко, дырэктар КУСГП “Ульскі” В. У. Лабейка, галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ К. Ф. Баканаў.
Дэпутаты раённага Савета за-цвердзілі прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і раённы бюджэт на 2017 год.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №101 ад 27.12.2016 г.
…У выніку даходы па бюджэту раёна на 2017 год з улікам бязвыплатных паступленняў з рэспубліканскага бюджэту складуць 27 304 563,00 рублі. Удзельная вага ўласных даходаў складзе 40,1%, бязвыплатныя паступленні – 59,9%…
Я правильно понимаю, что район сам себя «прокормить» не в состоянии?
…Запланавана стварэнне 23 новых працоўных месцаў…
Будет открыта вторая очередь бассейна?!
…Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата складзе 517,0 рублёў ці 108% да 2016 года…
«Свежо предание, да верится с трудом.»