Банный день в Светлосельском

Здоровье Общество

Папарымся з камфортам і са зручнасцямі
УП ЖКГ сур’ёзна ўзялося за рамонт грамадскай лазні ў аграгарадку Светласельскі. “Камунгас за кошт уласных сродкаў рамантуе лазню, каб чалавек  мог памыцца ды папарыцца ў камфортных умовах, –  дзеліцца начальнік падраздзялення “Шумілінскае” Юрый Яблыкаў. – Прычым усе работы праходзяць не ў “лазневыя” дні. Гэта дае магчымасць лазні працаваць у звычайным рэжыме: кожная другая пятніца – жаночы дзень, кожная субота – мужчынскі”.
Найперш, падрамантавалі грубку, лазня і парылка абшыты вагонкай, наведзены парадак у раздзявальні. Здаецца, не такі ўжо і вялікі аб’ём выкананых работ, але ж лазня выглядае зусім па-іншаму. Адначасова тут могуць мыцца і парыцца 16 чалавек. Зараз вядуцца работу па рамонце пакоя, у якім плануецца адкрыць буфет.
“Багата планаў на вясну, – расказвае Ю. Яблыкаў. – У першую чаргу, неабходна добраўпарадкаваць тэрыторыю ля лазні. Ды і пра знешні выгляд будынка не трэба забывацца”.
Падчас нашай размовы закранулі і цэнтральную лазню. Камунгасаўцы пастаянна тут нешта рамантуюць, так, напрыклад, нядаўна адрамантавалі грубку. Будынак лазні далёка не новы і ўвесь час патрабуе рамонтных работ, толькі на рамонт даху неабходна прыкладна 50 тысяч рублёў.
Відаць, неўзабаве паўстане пытанне аб поўным закрыцці цэнтральнай лазні. Камунгас робіць стаўку на якасць абслугоўвання. “Фінансава складана “цягнуць” дзве лазні, – тлумачыць Юрый Яблыкаў. – Узяць, напрыклад, колькасць наведвальнікаў: у мінулыя выхадныя ў цэнтральнай памыліся 24 чалавекі, у Светласельскай – 23. Такую колькасць можа прыняць і адна лазня. Да ўсяго гэтага, цэнтральную зімой неабходна пастаянна тапіць, каб сістэма не размарозілася. А гэта ўсё грошы”. Дарэчы, у Лепелі, дзе колькасць насельніцтва большая, чым у Шуміліне, працуе адна грамадская лазня, у Лёзне таксама адна грамадская лазня, а ў нас да нядаўняга часу працавалі тры  (летам была зачынена грамадская лазня на Брыкеце).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №99 ад 20.12.2016 г.



1 комментарий по теме “Банный день в Светлосельском

  1. Про баню особый разговор А вы не думали что как только закроете центральную баню так и в Светлосельской мыться будет не кому . В женский день в пятницу кто может придти с работы и идти в баню на край света по темноте. Автобусы к тому времени уже не ходят ,да идут они только до ЦРБ. а там еще идти и идти. Ведь почему в центральной упала посещение цены аховые 6 рублей на человека а если семьей и за месяц вот и идут люди только 1 раз в месяц и это в лучшем случае. Ведь от того что подняли цену выручка не увеличиться. Была цена 3-4 рубля и посещений было бы больше. Да и в самой бане: ни веника купить, ни попить водички.
    Людям проще в Витеск съездить где и условия есть и помыться и попариться. Это гароздо проще чем ночью идти пешком в Светлосельскую баню.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *