В Шумилино готовится новогодняя сказочная премьера

Актуалии Культура

Навагодні анонс: “БУ- РА-ЦІ-НА”

Апошнія прымеркі, рэпетыцыі, хваляванні перад прэм’ерай – народны тэатр раённага цэнтра культуры рыхтуе традыцыйны казачны спектакль. Як і заўжды на працягу ўжо многіх год, 25 снежня адбудзецца прэм’ера. Нам удалося даведацца, што гледачоў чакае “Залаты ключык, ці Прыгоды Бураціна” па матывах казкі Аляксея Талстога, і пабываць на рэпетыцыі.
Рэжысёр народнага тэатра Таццяна Багданава расказала, што спектакль будзе напоўнены песнямі і танцамі, што артысты зробяць усё магчымае, каб падарыць сваім гледачам па-сапраўднаму святочны настрой.
Раскрыем сакрэт, што Мальвіну іграе Ілона Багданава (гімназія), а Бурацінам будзе Ягор Шчукін (СШ №1). Таксама на сцэну выйдуць такія карыфеі, як Юрый Раманаў, Лілія Барадзёнак, Аляксандр Карнілаў і іншыя.
Думаецца, што гісторыя пра незвычайнага хлопчыка з доўгім носам для многіх юных гледачоў акажацца вельмі цікавай і новай. Трэба прызнаць, што сёння Бураціна – не такі папулярны герой, як гэта было яшчэ колькі гадоў таму. Але яго прыгоды ніколькі не саступаюць прыгодам сучасных мультыплікацыйных персанажаў.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №99 ад 20.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *