«Звездопад» талантов обрушился на Шумилинский районный центр культуры

Культура Общество

“Зарапад” талентаў
Надзвычай актыўна праходзілі сёлета мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню інвалідаў. Конкурсы, акцыі, сустрэчы, у якіх прымалі ўдзел члены раённай арганізацыі БелТІ, былі праведзены на рэспубліканскім і абласных узроўнях. Творчы конкурс “Зарапад-2016” прайшоў на мінулым тыдні ў раённым цэнтры культуры.
Сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі творчы конкурс быў праведзены ўпершыню. Удзельнікі старанна і не адзін дзень рыхтаваліся, вучылі візіткі, песні і вершы, трэніраваліся ў выкананні танцаў. І ўсё атрымалася. Гледачы гучнымі апладысментамі сустракалі ўдзельнікаў конкурсу. Няхай самадзейныя артысты крыху і хваляваліся, але ж  годна трымаліся на сцэне. Адным словам, перамаглі не толькі страх перад публічным выступленнем, але і саміх сябе.
Прыемна было паслухаць вершы ўласнага сачынення і задушэўныя песні. Артысты проста зачаравалі журы сваімі арыгінальнымі выступленнямі. Таму прайграўшых не было, кожны атрымаў дыпломы і падарункі: Н. Р. Сіпко (намінацыя “Я – аўтар”), Л. А. Рагавец (намінацыя “Паэтычная душа”), В. Г. Бяляева (“Народныя матывы”), Л. А. Улюценка (“Нязгасны аптымізм”), А. В. Данчанка (“Талент і грацыя”), З. І. Барысевіч (“Залаты голас”), Н. В. Шэдзько (“Вернасць традыцыям”). Прыз сімпатый гледачоў атрымала Л. А. Рагавец.
Падарункі атрымалі і члены таварыства інвалідаў, якія прэзентавалі ў фае раённага цэнтра культуры свае смачныя і прыгожыя кулінарныя вырабы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №97 ад 13.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *