Готовимся к Новому году и не забываем о безопасности!

Безопасность Общество

“Бяспечны Новы год!”

З 5 па 30 снежня праходзіць рэспубліканская акцыя “Бяспечны Новы год!”
На першым этапе акцыі (з 5 па 12 снежня) работнікі РАНС  наведваюць тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і праводзяць забаўляльна-інфармацыйныя мерапрыемствы па асновах бяспекі жыццядзейнасці, тэматычныя конкурсы і віктарыны, латарэі, дэманструюць абучаючыя фільмы і ролікі.
На другім этапе (з 13 па 20 снежня) падобныя мерапрыемствы пройдуць у агульнаадукацыйных установах і РЦДіМ.
Трэці этап акцыі пройдзе з 21 па 27 снежня ў дзіцячым аддзяленні раённай бальніцы, дзе Дзед Мароз і Снягурка ўручаць маленькім пацыентам падарункі і яшчэ раз нагадаюць, як важна быць асцярожным пры абыходжанні з агнём.
Фінальныя мерапрыемствы акцыі пройдуць з 28 па 30 снежня ў месцах масавага знаходжання людзей. Работнікі РАНС, юныя выратавальнікі і актывісты БРСМ  правядуць розныя конкурсы, латарэі, віктарыны, павіншуюць жыхароў раёна з надыходзячымі святамі і перасцерагуць ад атрымання розных траўм і апёкаў пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў.
Ларыса ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.
Надрукавана ў №96 ад 09.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *