Паважаныя работнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне, ветэраны працы!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з прафесійным святам – Днём страхавых
работнікаў і 95-годдзем з дня заснавання вашай службы!
Сёння людзі ўсё часцей стараюцца зрабіць бяспечным сваё жыццё, родных і блізкіх, захаваць сваю маёмасць ад экстрэмальных сітуацый.
Да круглай даты прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне падышло з эфектыўнымі паказчыкамі, вялікай базай кліентаў і заслужаным даверам. За мінулыя гады назапашаны вялікі вопыт работы з насельніцтвам і суб’ектамі гаспадарчай дзейнасці.
Сёння арганізацыя прапаноўвае сваім кліентам самы шырокі спектар паслуг: ад страхавання ад няшчасных выпадкаў, захворванняў дзяцей і дарослых, маёмасці да спецыяльных прапаноў для суб’ектаў гаспадарання па страхаванні вытворчай рызыкі.
Прыміце словы шчырай удзячнасці за тое, што ў сваёй паўсядзённай рабоце, страхуючы жыццё, здароўе і дабрабыт людзей, вы дорыце ім адчуванне ўпэўненасці і спакою.
Шчыра жадаем стабільнасці і працвітання калектыву, здароўя, дастатку і радасці кожнаму работніку.
Надрукавана ў №94 ад 02.12.2016 г.