Шумилинский райагросервис стал первым местом работы для этих молодых специалистов

Молодёжь Экономика

Старт для прафесійнага росту

Апошнім часам бухгалтарска-эканамічны аддзел УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” памаладзеў у прамым сэнсе гэтага слова. Сюды прыйшлі працаваць маладыя спецыялісты –бухгалтары і эканамісты, расказаў намеснік дырэктара прадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Мурзіч.

Анастасія Маісеенка працуе на прадпрыемстве другі год. Родам з Віцебскага раёна, у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі яна вывучылася на маркетолага. Ну, а на Шуміліншчыну была не супраць размеркавацца, бо да дому – рукой падаць. Спачатку дзяўчына працавала эканамістам, а цяпер ёй даверылі пасаду галоўнага бухгалтара. “Мая работа – гэта магія лічбаў, – усміхаецца Анастасія. – Яна патрабуе ўважлівых дакладных разлікаў. Памыляцца нельга, бо за кожнай лічбай – рэнтабельнасць, сабекошт ці фінансавая важкасць прадпрыемства”.
У адной камандзе з Анастасіяй  Маісеенка працуе яе цёзка Анастасія Сцепаненка. Яна бухгалтар па зарплаце. Дзяўчына мясцовая, родам  з Лескавіч. Пяты месяц працуе ў “Шумілінскім райаграсэрвісе” пасля заканчэння Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Калі трэба параіцца, ідзе да бухгалтара са стажам Наталлі Данчанкі ці да сваёй калегі Кацярыны Петрусевіч. Кацярына з Мінскай вобласці. Вучылася яна ў Мінскім фінансава-эканамічным каледжы.
А вось для  Анастасіі Каўрэцкай сельскагаспадарчая галіна была зусім новая і незнаёмая. Сама навапалачанка, Анастасія вучылася ў БДЭУ на эканаміста. Вось ужо амаль паўгода працуе галоўным эканамістам у райаграсэрвісе. Гарадская дзяўчына цяпер ведае, якія павінны быць надоі і прывагі, колькі каштуюць камбікорм і канцэнтраты.
“Крыху боязна было ехаць працаваць у Шуміліна, – прызналася Анастасія. – Але нічога, прывыкла ўжо. Нас, маладых спецыялістаў, тут сустрэлі добра. Галоўнае, што прадаставілі жыллё з усімі зручнасцямі. Са сваімі калегамі жыву ў трохпакаёвай кватэры, у кожнай – свой пакой”.
Для Кацярыны Петрусевіч, Анастасіі Каўрэцкай,  Анастасіі Маісеенкі і Анастасіі Сцепаненкі (на здымку)  “Шумілінскі райаграсэрвіс” стаў першым месцам работы, стартам для прафесійнага росту.  Няхай часам і будзе цяжка, але ж тут дзяўчаты набяруцца вопыту і многаму навучацца.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №94 ад 02.12.2016 г.



1 комментарий по теме “Шумилинский райагросервис стал первым местом работы для этих молодых специалистов

  1. http://www.shumilino.by/?p=33361
    Это ссылка на статью от 18.11.2016 в которой говорится о том, что рай УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” банкрот. Вот девчонки классно устроились! Хотя наверное, врятли, более обязательной практики остались бы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *